Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Фельетон

Галадае народ? Прадавай самалёт!

Nyauves

Прэзідэнт афрыканскай дзяржавы Малаві Джойс Банда прадала прэзідэнцкі самалёт, каб накарміць галодных у сваёй краіне.

У Афрыцы далёкай дзесьці
Ёсць у туземцаў шмат пакут:
Няма чаго народу есці,
Жыве ў галечы просты люд.
Тамтэйшы прэзідэнт-жанчына
Спагаду мае да людзей.
«Ці ж у раскошы жыць магчыма,
Калі народ мой у бядзе?» —
Прыйшла да гэтакай высновы
І засталася без «крыла»:
Свой самалёт — дыхтоўны, новы! —
Буржуям нейкім прадала.
У нас таксама чэзнуць людзі,
Жыве ў нішчымніцы народ,
Ды Бацька прадаваць не будзе,
А купіць новы самалёт…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий