Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Фельетон

Рабілі дзеткі табурэткі…

Nyauves

Каб залатаць дзіркі ў школьных бюджэтах, выкарыстоўваецца дзіцячая праца: школьнікі, напрыклад, вяжуць венікі…

На ўроках працы колісь дзеткі
(Назад скіроўваю пагляд)
Рабілі дружна табурэткі
Ці зацыроўвалі шкарпэткі.
І ў тым было карысці шмат,
Бо прывыкала (шчасця колькі!)
Тады дзіцячая рука
Да гэбліка і да іголкі,
Да долата і малатка.
Цяпер бюджэт у школах кволы,
Дык папаўняць яго пара.
І венікі для роднай школы
На ўроках вяжа дзетвара.
Карысць, напэўна, для бюджэту,
І школам выжываць прасцей…
Ці варта мець такую мэту?
Ці шмат карысці для дзяцей?
Фантазіі маёй усплёскі…
Ні для каго ўжо не сакрэт,
Што выміраюць нашы вёскі.
Каб школьны поўніўся бюджэт,
Каб мелі навык як калісьці,
Рукам быў гэблік не чужы,
Для ўсеагульнае карысці
Хай робяць труны і крыжы…
* * *
Магчыма, што часы другія
Развеюць гэтую бяду.
Адчуўшы смагу-настальгію,
Я ў школу родную прыду,
І мне дырэктар школы скажа,
Узняўшы горда галаву,
Што «фірма венікаў не вяжа».
Да тых часін ці дажыву?..

Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий