Курсы валют

Доллар США
2.5992
Евро
Российский рубль

Погода

14..16 °C

Фельетон

Міліцыянты бяруць за транты

Nyauves

Гамяльчанін Юрый Рубцоў прыехаў на Дзяды ў Мінск, апрануўшы майку з надпісам «Лукашэнка — сыходзь!». Міліцыянты запатрабавалі, каб ён зняў майку, а калі Рубцоў не пагадзіўся, суд даў яму тры дні арышту.

Свабода ў нас цяпер нібыта:
Што хочаш, тое гавары,
Што думаеш, пішы адкрыта…
Сушыць не змусяць сухары!
А што на справе? Нават словы
Ужо ўспрымаюцца як бунт.
І вырак можа быць суровы,
Спазнаць магчыма ліха фунт.
Схапілі дзецюка за майку
І скінуць загадалі, хоць
Не заклікаў дзяцюк да страйку,
А прапанову даў: «Сыходзь!»
Такія ў нас міліцыянты…
Парвуць яны, як ганчакі,
На нашых целах майкі-транты,
Дзе надпіс «нейкі не такі».
Якія ж просяцца высновы?
Ці на трусы, ці на штаны
Цяпер пісаць патрэбна словы,
Каб ср…ку ўбачылі яны.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий