Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

6..8 °C

Фельетон

Суд і Палата маўчаць зацята

Nyauves

Хоць прававых праблем у нашай краіне аж занадта, у мінулым годзе Канстытуцыйны суд не зрабіў ніводнага заключэння аб адпаведнасці прававых актаў Канстытуцыі Беларусі.

Колісь месцам для дэбатаў
Быў Вярхоўны наш Савет,
Бо сумленна дэпутатаў
Абіралі — як і след.
Дык ці трэ давацца дзіву,
Што нямала год назад
Прэзідэнта ў хвост і ў грыву
Мог счыхвосціць дэпутат,
Калі той пра нешта схлусіць…
А таксама верыў люд,
Што не спіць у шапку, мусіць,
І Канстытуцыйны суд:
То імпічментам агрэе,
То адменіць ён Указ…
Не «Паўночная Карэя»,
А была «Еўропа» ў нас.
Што ж цяпер? Тае Палаты
Голас людзям не чуцён.
Нарадзілі дэпутаты
Усяго адзін Закон.
Ды і суд Канстытуцыйны
Як набраў у рот вады.
Курс трымае афіцыйны,
Хоць вядуць нас не туды…
* * *
І давольны вельмі Тата,
У яго няма пакут,
Бо цяпер маўчаць зацята
І абраннікаў Палата,
І Канстытуцыйны суд.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий