Курсы валют

Доллар США
2.5992
Евро
Российский рубль

Погода

14..16 °C

Фельетон

Ведайце, пісакі, «дзе зімуюць ракі»

Nyauves

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама загадаў «сцерці ў парашок пісак» з незалежнай газеты «Наш Магілёў». Яго раззлаваў артыкул «Магілёўскі чыноўнік не пускаў на прыём жанчыну з дзіцём».

Усіх пісак улада хоча
Перарабіць на свой капыл,
І каб яны народу ў вочы
Пускалі, так бы мовіць, пыл.
Каб праслаўлялі перамогі
І наш шчаслівы існы лад.
І выцірае ўлада ногі
Аб тых, хто плешча неўпапад.
…Газета асвятляць павінна
Усё, што наш хвалюе клёк.
Ды верхаводу «пісаніна»
Зусім, як кажуць, не ў радок.
І як пасмелі шчаўкапёры
На чынавенства «гнаць імжу»?
— Хай толькі вякне шчэ каторы —
З аўчынку неба пакажу! —
Пагрозы гнеўныя, як кулі,
Пісак крамсалі так і сяк,
І служкі ў рэшце рэшт пачулі:
— Сатрыце ў парашок пісак!
Ён смачна выказаўся, з густам,
І ў тых, хто слухаў, — проста шок…
* * *
Яшчэ б ён загадаў і дустам
З пісак пасыпаць парашок…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий