Курсы валют

Доллар США
2.5992
Евро
Российский рубль

Погода

14..16 °C

Фельетон

За «выбар народа» — узнагарода

Nyauves

Цэнтрвыбаркам падвёў вынікі выбараў у мясцовыя саветы, і Лідзія Ярмошына аб’явіла, што 17 мільярдаў з’эканомленых грошай пойдуць на прэміі людзям, якія арганізавалі і праводзілі выбары.

Ужо абрыдла гэта:
Калі прыходзіць час,
На выбары ў саветы
Улада кліча нас,
Рыхтуецца старанна…
Ды ведае гурма,
Што ўсё размеркавана
І выбару няма.
Таму народ і хмурны.
У дружнай чарадзе
Да векавечнай урны
Амаль зусім не йдзе.
Расклад не лепшы самы,
Як інтарэс патух…
Павінны выбаркамы
Прыкладваць шмат патуг,
Каб быў малюнак годны:
Усе ідзе як след,
І не прапаў народны
Да выбараў імпэт,
І гарады, і сёлы
Ідуць галасаваць.
Як доказ — пратаколы
Пад круглую пячаць.
Была нялёгкай праца!
І — прэміяльны куш,
Каб і напотым брацца
Хацелася за гуж,
Каб выбаркамаў члены
Захоўвалі сакрэт,
Чаму «працэнт» нязменны
За многа зім і лет…
І думае пры гэтым
Народ няўцямны наш:
«Навошта нам саветы
І выбарчы муляж?
Карысці ці багата
Для горада й сяла
З савета, з дэпутата?
Як малака з казла…
Дзяржаве ж — толькі страты
Тых выбараў падчас».
* * *
Не прэміі, а штрафы
Выпісваць самы раз…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий