Курсы валют

Доллар США
2.5992
Евро
Российский рубль

Погода

14..16 °C

Фельетон

Што падумаў народ, як пачуў анекдот?

Nyauves

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала СТБ па просьбе вядучага расказала анекдот пра выбары: «Ідуць выбары. На выбарчым участку мітусіцца выбаршчык і ва ўсіх запытваецца: — Мне хто-небудзь можа сказаць, каго мы сёння выбіраем?
Ад сцяны аддзяляецца чалавек у шэрым касцюме і адказвае: — Таварыш, вы што, не ведаеце, што ў нас выбары тайныя?!»
Старшыня ЦВК агаварылася, што гэта анекдот савецкіх часоў.
Табе глядзецьмуць людзі ў рот,
Хоць твой расказ — нудота,
Калі ты ўставіш анекдот.
Ну як без анекдота?
Пра гэты цвёрды пастулат
Кіроўца выбаркама
(А выступаць ёй трэба шмат)
Дапетрыла таксама.
І людзям пры адной з нагод,
Калі ішлі дэбаты,
Рашыла выдаць анекдот,
Хаця і барадаты.
Маўляў, нямала год назад,
Яшчэ пры камуністах,
Тутэйшы жыў электарат
Без выбараў празрыстых,
Хоць, як і ў нашыя часы,
Быў антураж нязменны:
Кабінкі, урны, галасы
І выбаркамаў члены.
І запытаўся нейкі дзед
У дзецюка, што з краю:
«Каго ж, скажы мне, у Савет
Я сёння выбіраю?»
Член выбаркама даў адказ
Таму дзядулі файна:
«Раз галасуюць тайна ў нас,
Дык хто абраннік — тайна!»
Парадаваўшы грамаду
«Дасціпным» анекдотам
(«Не ўсё ж я пляцкаю нуду!»),
Яна чакала потым,
Што ўспрыме жарт электарат
З прыхільнасцю гарачай,
Бо сёння ў нас другі расклад,
Цяпер усё іначай!
Аднак сядзеў-гадаў народ
Няўцямны, быццам лапаць:
«Вось мы пачулі анекдот…
Смяяцца нам ці плакаць?»

Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий