Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

6..8 °C

Фельетон

Ці ёсць закон пра «страшны фон»?

Nyauves

Гродзенскіх актывістаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча аштрафавалі на 25 базавых велічынь кожнага за фотаздымкі з украінскім сцягам, якія яны змясцілі ў iнтэрнэт.

Праблемы меліся з законам,
Калі на здымку (проста жах!)
Не лес ці сад абраў ты фонам,
А бел-чырвона-белы сцяг,
І потым здымак «страшны» гэты
Змясціў, крый Божа, ў Інтэрнэт.
І вырак: ты — «нацдэм адпеты»,
Правёў без санкцыі пікет.
І вось жа іншыя выявы:
Цяпер для нейкага чынка
Сцяг украінскае дзяржавы —
Нібы ануча для быка.
Чаму ён ганьбаю прыкуты
І нельга «фонам» разгарнуць?
Бо Украіна — сімвал смуты
І там сягоння каламуць?
Цікава мне: якая кара
Чакае,
Калі свой партрэт
На фоне сцяга Занзібара
Я пакладу у Інтэрнэт?

Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий