Курсы валют

Доллар США
2.5755
Евро
Российский рубль

Погода

10..12 °C

Фельетон

На сваю дзяржаву рупімся на славу!

Nyauves

Летась кожны беларус працаваў на ўтрыманне дзяржавы 5 месяцаў і 6 дзён.

На жаль, прызнацца трэба ў яве,
Хоць гэтай яве шлём праклён:
Жылі ў імперыі-дзяржаве
Мы, беларусы, з даўніх дзён.
Жыццю свайму, уласнай долі
Мы не былі гаспадары.
Нас пасвілі, як быдла ў полі,
Вяльможы-каралі, цары.
І потым вольнымі не сталі,
Калі жыццё пайшло на злом,
Калі бальшавікі і Сталін
Зганялі ў статак бізуном.
Крычалі ў вушы злева-справа,
Нас захлынаючы маной:
— Галоўны клопат твой — дзяржава,
Будуй яе любой цаной!
Быў час бязлітасны, пракляты.
І дзе цяпер касцей няма?
І Салаўкі, і Курапаты,
І Магадан, і Калыма…
Прыйшлі інакшыя часіны,
У нас другі, здаецца, лад,
Аднак засведчыць мы павінны,
Што перамен зусім няшмат.
У нас мізэрныя заробкі,
Ды не пускаюць к «пірагу»,
Улада нам трамбуе ў клёпкі:
— Дзяржава — ў першую чаргу!
Дзярэ бязбожныя падаткі
(Несуразмерны той аброк!),
За іх жывуць — і анігадкі! —
Міліцыянт і клерк-чынок.
Мы цешымся: зусім не чорна,
Бо не спазналі мы вайну.
І цягнем лямку адрачона,
Як конь нямоглы — баразну.
Шчыруем, мовіць так, на славу
І на жніве, і на сяўбе,
Працуем на сваю дзяржаву!
Хоць трэба, мусіць, на сябе…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий