Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Фельетон

Жыве Беларусь!

Nyauves

Падчас сацыялагічнага апытання беларусам прапанавалі адказаць на пытанне, якія доўгатэрміновыя пагрозы для краіны яны бачаць. На першым месцы — памяншэнне насельніцтва, на другім — страта беларускай мовы, і толькі потым — п’янства, наплыў мігрантаў, экалагічныя праблемы, зніжэнне ўзроўню жыцця і г.д.

Даводзілі:
Маецца «чарка і скварка»,
Дык будзе давольным тутэйшы народ.
А клёпкі засмечваць лухтою не варта —
Не трэба народу духоўных даброт.
Уводзілі ў вушы нам:
Канулі ў Лету,
Пакрыліся тленам князі-каралі,
Забудзем эпоху дрымучую гэту —
Мы ў светлую яву сягоння прыйшлі.
Усіх пераконвалі:
Мы, беларусы, —
Вышэйшае якасці рускі народ,
Таму не патрэбна баяцца аншлюса —
Не нас паглынаюць, а наадварот.
Нібыта калом, убівалі ў галовы:
Народ ад сярмяжнае мовы адвык,
Таму не патрэбна нам гэтае «мовы»,
Мы любім «великий, могучий язык»!
Рашылі,
Што сцерліся нацыі грані,
Абрысы тутэйшыя страціў народ.
А людзі адказ ім далі ў апытанні,
Што «мова» — галоўная з іхніх турбот!
І хоць ты выпальвай душу гексагенам,
Хоць памяць зруйнуй,
На кавалкі парві,
Ды мова навек захаваецца ў генах,
Навек застанецца
У нашай крыві!
* * *
Шчаслівы, як хлопчык,
Па гэтай прычыне
Услед за «свядомымі» я гавару:
Якая б ні выпала доля Айчыне —
Жыве Беларусь!

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Чаму Махачкала збавення не дала

У суседа мардабой — не цікавяцца табой

Прыкінуўся Леў, што ён акалеў…

Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытаць на сайце: www.alesnauwes.com

Добавить комментарий