Курсы валют

Доллар США
2.6236
Евро
Российский рубль

Погода

9..11 °C

Фельетон

Леснікі, як ваўкі, паказалі клыкі

Nyauves

За браканьерства ў Веткаўскім раёне прыцягнуты да крымінальнай адказнасці інспектары прыродааховы, егеры, леснікі, супрацоўнікі міліцыі. Яны забілі чатырох ласёў.

Дзе спляліся дрэваў шаты,
Дзе пралегла пушча скрозь,
Там спрадвеку жыў Рагаты,
А калі прасцей, дык Лось.
У Лася адзіны вораг —
Нанажэрныя ваўкі.
Як пачуе блізка шорах
Ці няўцямны хруст які,
Натапырыць чуйна вушы,
Вострым рогам павядзе:
Хто лясны спакой парушыў,
Для яго пагроза дзе?
Мо за тым пагоркам шчэрыць
Зграя воўчая клыкі?
Пазбягаў Рагаты шэрых,
Бо парвуць жа на шматкі.
Ведаў Лось, што небяспека
Ёсць не толькі ад ваўкоў.
Трэ баяцца чалавека —
Так было спакон вякоў.
Праўда, сведчыў вопыт-розум:
Людзі дрэнныя не ўсе,
Хто-ніхто Ласю пагрозу,
Небяспеку не нясе.
Ёсць, напрыклад, з божай ласкі,
У фуражках леснікі.
Дык да іх няма апаскі,
Нават браў кармы з рукі.
Калі ўзімку ў лесе гола,
Да касцей грызе мароз,
Леснікі спатоляць голад —
Возяць сена ды авёс.
Вось і сёння на світанку
І з фуражкамі, і без
Леснікі сваю фурманку
Для Лася прыгналі ў лес.
Чалавек знаёмы звыкла
Пагукаў яму:
— Кось-кось!
І кармы з фурманкі выклаў.
Да яго патупаў Лось.
Выстрал хруснуў нечакана,
Як расколаты арэх.
Закрывянілася рана,
Апусціўся Лось на снег.
Ці ж такі зыход магчымы?
Што казала аб бядзе?
Недаўменнымі вачыма
Лось глядзеў
На тых людзей.
Леснікі,
Рагаты верыў, —
Не драпежнікі-ваўкі.
Ды цяпер здалося зверу,
Што і ў іх растуць клыкі…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Дактары, педагогі абіваюць парогі

І ў пракурора бывае гора

Далі альтэрнатыву: пабіць у хвост ці ў грыву?

Ці ж адзін цяпер гэткі афіцэр?

Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытаць на сайце: www.alesnauwes.com


Добавить комментарий