Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Фельетон

Бабка ўжо дзялкам раўня: прадавала кацяня

Nyauves

Пенсіянерцы з Мінска давядзецца заплаціць 1 мільён 200 тысяч рублёў штрафу, бо на яе аб’яву аб продажы кацяняці адгукнулася падатковая інспекцыя.

На ўскраіне ў бабулі дом,
Ды і не дом, а хатка.
Пад плот аднойчы камячком
Прыбегла кацянятка.
Гаспадара ў яго няма,
Ці мо падкінуў хтосьці…
А на дварэ стаіць зіма,
Мароз уеўся ў косці.
І каўкае, як немаўля,
Той камячок пухнаты.
Бадай, сканае спакваля,
Калі не ўзяць у хату.
Бабуля, добрая душа,
Ідзе да кацяняці…
Істоту бедную спярша
Яна сагрэла ў хаце,
Затым «тры кроплі» малака
Падсунула пад пыску.
Пасля апошняга глытка
Лізаў пустую міску.
Ён акрыяў праз дзень-другі
І грыз ужо скарынкі.
Таму і выгляд неблагі —
Больш не тырчаць рабрынкі.
Такі прыгожы коцік той,
Нібыта на карцінцы!
Але не трэба кот старой —
Мышэй няма ў хацінцы.
Прадаць яго, напэўна, след,
Тавар ужо харошы.
А для бабулі, не сакрэт,
Заўсёды трэба грошы.
Не будзе, думала, граху,
Не пойдуць чуткі-плёткі,
Калі я зараблю крыху,
Бо гадавала ўсё-ткі.
Было нямала і затрат —
Вунь колькі з’еў смятаны.
І каўбасы купляла шмат —
Прадукт не самы танны.
Дый прадаюць жа заўсягды,
Падумала бабуля,
Хто рэдзьку са сваёй грады,
Хто кроп, хто пук цыбулі.
Аб тым, што прадаецца кот,
Аб’яву напісала,
Яе павесіла на плот.
Лічыла, шанцаў мала,
Разлік на выгаду пусты,
Ніхто не гляне ласа,
Бо людзям трэба не каты,
А парсюкі на мяса.
Люд не шыкуе з даўніх пор…
Аднак жа неўзабаве
Кабета да бабулі ў двор
Прыйшла па той аб’яве.
Ката агледзела яна,
Яго ўзяла за грыву.
— Высокая, на жаль, цана…
І… паказала «ксіву».
Кабета — во бяда старой! —
Інспектар падатковы.
Бабулі збэсціла настрой —
Наклала штраф суровы.
Падпольным бізнесам, лічы,
Займалася старая,
Нібы «вашывыя» рвачы.
А іх закон карае.
* * *
Не адчувае бабка боль,
Выходзячы на вулку, —
Як колісь, не шкадуе больш
Жывёлін без прытулку.
Як стрэнецца катоў гайня,
Глядзіць на іх няміла:
«А лепшы бы й тое кацяня
У рэчцы я ўтапіла…»

Алесь Няўвесь

Набыць зборнік Алеся Няўвеся «Авохці мне!..» можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Парашыў генерал засакрэціць вакзал

Для мітынгаў зноўку шукаюць пляцоўку

Калісьці гарыла любіла «чарніла»

У міністра-бюракрата козыр — клятва Гіпакрата

Не пазычыў прэзідэнт грошы нават пад працэнт

Добавить комментарий