Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Фельетон

Жылі-былі браты Рублі

Nyauves

Не сакрэт, што беларускі рубель цалкам залежыць ад расійскага. Дэвальвавалася расійская валюта — тое ж адбылося і з беларускай.

Былі нібы браты-блізняты
(Бо не адрозніш іх амаль)
Рубель-бульбаш — ён небагаты —
І багацей Рубель-маскаль.
Яны дадаткам і суседзі.
Так мовіць бы, на пірагі
У госці то адзін прыедзе,
То ў шлях адправіцца другі.
На стол яны, адзначыць трэба,
Заўсёды клалі хто што мог:
Рубель-бульбаш — скарынку хлеба,
Рубель-маскаль — якраз пірог.
Рубель-маскаль заўжды «паддаты»,
Яшчэ й «сядзеў на наркаце»:
Каноплі выраслі ля хаты.
Дарэчы, з іх і багацеў:
То для вяровак сыравіна.
Дык гнаў на экспарт круглы год.
Яму ўзамен — даброт лавіна,
Жыццё без клопатаў-турбот.
Хоць меў удосталь хлеба-солі,
Нягегла жыў бульбаш-Рубель:
Няма і не было ніколі
Ля роднай хаты канапель.
Яму сусед, прыняўшы дозу,
Казаў:
— Ды не пакутуй ты!
Адразу пасвятлее розум,
Як паспрабуеш наркаты.
І будзе ўсё ў цябе ў парадку.
Давай жа, братка, укалю!
Хоць не хацелася спачатку
Калоцца бульбашу-Рублю,
Але на ўкол згадзіўся ўсё-ткі.
Яшчэ праз тыдзень — на другі.
І ў рэшце рэшт за час кароткі
Дурманам заплылі мазгі.
Зусім інакшыя часіны
Цяпер для бульбаша-Рубля.
Прадплечак ад уколаў сіні —
Стаў наркаманам спакваля.
Ні дні не мог пражыць без дозы,
І ў ачмурэлай галаве
Падказваў розум нецвярозы,
Што надта добра ён жыве.
Няма за будучыню страху,
Хаця да згубы шлях прамы.
— Давай жа і Тэнге-казаху
Зрабіць укол параім мы, —
Рубель-маскаль падаў ідэю.
Ды не дурны Тэнге-казах.
Сказаў ім:
— З вамі — акалею.
Таму, браткі, ідзіце нах..!
Тым часам на сусветным рынку
Каноплі страцілі ў цане.
Рубель-бульбаш грызе скарынку,
Рубель-маскаль усіх кляне.
Бязмежныя яго пакуты!
І тут узнік ажыятаж:
Усе астатнія валюты
Надумалі сабраць кірмаш.
У іх, валют, было на мэце
Нарэшце вызначыцца ўсё ж,
Хто самы наймагутны ў свеце,
Каму цана — ламаны грош.
Рублі таксама захацелі
Пабыць на гэтым кірмашы.
І каб узнікла моц у целе,
Спявалі салаўі ў душы,
Рашылі ўжыць двайную дозу,
А значыць, мець імпэт двайны,
Намерыліся «стаць у позу»
Перад валютамі яны.
У лімузін шыкоўны селі,
Набралі гэтакі разгон,
Што аж душа трымцела ў целе.
Як вынік, з’ехаў пад адхон
Рубель-маскаль на павароце —
Хадзіла кругам галава.
І апынуліся ў балоце,
Зацягваць пачала дрыгва.
Паветра спрабавалі прагна
Глытаць няшчасныя Рублі,
Аднак жа засмактала багна,
І толькі бурбалкі пайшлі…
* * *
Не да тае прыбіўся хеўры,
Па ўсім відаць, Рубель-бульбаш.
Дружыў бы з Доларам і Еўра —
Як пан бы ехаў на кірмаш.

Алесь Няўвесь

Набыць зборнік Алеся Няўвеся «Авохці мне!..» можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

У музеі «дрэс-код»: уваход без барод

Бабка ўжо дзялкам раўня: прадавала кацяня

Парашыў генерал засакрэціць вакзал

Добавить комментарий