Курсы валют

Доллар США
2.5755
Евро
Российский рубль

Погода

10..12 °C

Фельетон

Ці не абрыдла лічыцца быдлам?

Nyauves

Рэктар БДУ Сяргей Абламейка нядаўна заявіў, што лічыць неабходным павысіць плату за навучанне беларускіх студэнтаў на 25—30 працэнтаў. А вось студэнтам з Расіі ўжо зроблена 10-працэнтная зніжка.

Міхась, вясковы просты хлопец,
Не здаў экзамены як след,
І балаў, ведама ж, не хопіць,
Каб трапіць ва ўніверсітэт.
Дык адчуваў чамусьці сорам
Перад вяскоўцамі Міхась.
Ну хоць ты прытварыся хворым
Ці проста з хаты не вылазь.
Душа і ў бацькі дужа ныла
Ад гэтых сынавых пакут.
І ён сказаў:
— Парву я жылы,
Ды мецьмеш ты свой інстытут.
Вучэльня й дурня, кажуць, прыме,
Як той заплаціць грошы ёй.
А ты ж з мазгамі не дурнымі,
Разумны хлопец, з галавой.
Павінен ты, сынок, вучыцца,
Бо на цябе надзея ўся…
Даў бацька грошай, і сталіца
«Загрэбла ў лона» Міхася.
Падобна едкаму мікробу,
Увішна ён навуку грыз,
А бацька за яго вучобу
Аплачваў кожны каштарыс.
Давалася няпроста гэта:
Ці ж у калгасе плацяць шмат?
Лічы, ён і зіму, і лета
На сына ўкалваў акурат.
А сын, прыехаўшы дахаты,
Агрэў старога навіной:
— Замала грошай для аплаты,
Навука — большаю цаной.
Прынамсі, гэтак лічыць рэктар…
Настрой у бацькі ўраз патух,
Таму і вылаяўся з крэктам:
— А каб яго! Нячысты дух…
Я ўжо стары, не тыя сілы,
І грошай звыш табе не дам.
Гарбачуся — аж свет не мілы…
Таму, сынок, круціся сам.
Што ж, каб застацца ў той вучэльні,
І давялося Міхасю
Круціцца так, як на патэльні,
Калі падсмажаць, карасю.
Начамі разгружаў вагоны,
А на складах цягаў мяшкі.
Стаў нехлямяжым від ягоны,
Пад вочы леглі сінякі.
Не спаў уволю і не снедаў,
Худым зрабіўся, як шкілет.
Яму ўжо нават не да ведаў,
Што ўсім дае ўніверсітэт.
Парою прапускаў заняткі.
Калі ж канспект зусім пусты,
Дык рэзультат задужа гадкі,
Бо пасля сесіі — «хвасты».
І вось, як кажуць, песня спета,
Патрапіў ён з князёў ды ў гразь:
Нарэшце з універсітэта
Адлічаны студэнт Міхась.
Дагэтуль у адным пакоі
Жыў з Міхасём студэнт Іван.
Не меў юнак бяды такое
І пачуваўся, быццам пан.
Сюды прыехаў ён з Расіі,
А гэта значыць, з-за мяжы.
Тых ледзь не на руках насілі,
Хто пашпарт меў не наш, чужы.
Такая «ксіва» вырашала,
Хто заслугоўвае ільгот.
(Чамусьці ў нас з халуйскім шалам
Ім, чужакам, глядзяць у рот.)
Дык не было Івану цяжка,
Бо той жа рэктар парашыў,
Што для чужынцаў трэ паблажка,
Хай плацяць менш, чым бульбашы.
Патрэбы не было ў Івана,
Каб разгрузіць які вагон.
Ён высыпаўся — клаўся рана,
І ўсмак вячэраў-снедаў ён.
Таму даваліся навукі.
Быў час, каб паглядзець кіно
І распусціць, як кажуць, рукі —
Памацаць дзеўку за сцягно.
…Больш Міхасю навук не грызці,
Хаця зусім не абармот.
— Адзінае ты маеш выйсце —
Ідзі, браточак, на завод, —
Пачуў параду ад Івана. —
Твой лёс — укалваць за станком.
А я, ужо дыпламаваны,
Прыйду туды ж кіраўніком!
* * *
Я мушу нагадаць яшчэ раз,
Што рык чужынцаў не замоўк —
На нашы землі зубы шчэраць,
Як на здабычу шэры воўк.
Хоць сёння праглынуць гатовы,
Пераварыць, як хлеба кус,
Пазбавіць годнасці і мовы.
Каб знікла слова «беларус»,
Не трэба прыкладаць патугі
Чужынцам:
Адаб’ём паклон,
Без бізуна, дубца ці пугі
У стойла пойдзем, у загон…

Алесь Няўвесь

Набыць зборнік Алеся Няўвеся «Авохці мне!..» можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Пойдуць на палеткі жонкі-«дармаедкі»

У музеі «дрэс-код»: уваход без барод

Бабка ўжо дзялкам раўня: прадавала кацяня

Парашыў генерал засакрэціць вакзал

Для мітынгаў зноўку шукаюць пляцоўку

Добавить комментарий