Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

6..8 °C

Фельетон

Шкада, што жарт нам збіў азарт

Nyauves

Беларуская партыя «Зялёныя» вырашыла падтрымаць на прэзідэнцкіх выбарах кандыдата-дармаеда, які ўжо 15 гадоў афіцыйна нідзе не працуе.

У апазіцыі пакуль
Няма ніякай згоды,
Таму з яе карысці — нуль,
А больш, напэўна, шкоды.
Дык і пытанні сапраўды
Гучаць не надта дзіўна:
Чаму не шчыльныя рады?
Дзе кандыдат адзіны?
Калі не ловіце мышэй,
Дык вынік будзе ўбогі,
Бо вам, нібы сваіх вушэй,
Не ўбачыць перамогі.
І паказала крэатыў
«Зялёная» суполка.
Ад думак розум не астыў,
Таму ідэя — з толкам.
Яна, напэўна, акурат
І стане новым следам:
У прэзідэнты кандыдат
Хай будзе дармаедам!
Не цяжка гэткага знайсці —
Старога, маладога:
Пры нашым сённяшнім жыцці
Іх, дармаедаў, многа.
Хто проста абібок-лайдак
І працаваць не хоча;
Хто ўжо даўно «набіў валляк»
І грэе цела ў Сочы;
Хто апынуўся на дварэ,
Як скарацілі штаты;
Камусьці працаваць не трэ,
Бо цесць яго багаты;
А хто падаўся ў край чужы,
Дзе лепшыя заробкі;
Асобны выпадак — бамжы,
Яны «дайшлі да кропкі».
Ну, словам, кандыдатаў шмат.
Як выбраць кандыдата,
Які на фоне Бацькі нат
Глядзеўся б зухавата?
І вось знайшлі такі тыпаж,
Што пазайздросціць хтосьці:
Ягоны беспрацоўны стаж
Пятнаццаць год і «хвосцік»!
Ён з дармаедаў дармаед,
Ён для другіх — узорам:
Не маладзён, яшчэ не дзед,
Не назавеш і хворым.
Як слух прайшоў, хто возьме ўдзел
У прэзідэнцкай гонцы,
Дык, натуральна, у людзей
Узнік імпэт бясконцы.
— Ён чалавек, — казалі, — наш,
Пашэнціць беларусам!
А важкі беспрацоўны стаж
Быў кандыдату плюсам.
Надзеяй цешылі сябе
Мужчыны і кабеты:
— Нарэшце Бацьку ў барацьбе
Паваліць дзядзька гэты!
«Зялёныя» ж «нагрэлі» нас:
Ці з розуму, ці здуру
На рэгістрацыі якраз
Знялі кандыдатуру.
Маўляў, то быў дасціпны жарт,
Над выбарамі здзекі.
І конча збілі наш азарт,
І Бацька ў нас — навекі…
* * *
Ідэі не было б цаны,
Жылі б у новай былі,
Каб не блюзнерылі яны,
А ўсё ўсур’ёз рабілі.
Абраў бы «свой» электарат,
Ніхто б не адфутболіў.
А іх жа, дармаедаў, шмат,
І што ні дзень, то болей…

Алесь Няўвесь

Набыць зборнік Алеся Няўвеся «Авохці мне!..» можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Не пазбегнуць дылемы: казакі ці нацдэмы

Ці не абрыдла лічыцца быдлам?

Пойдуць на палеткі жонкі-«дармаедкі»

У музеі «дрэс-код»: уваход без барод

Бабка ўжо дзялкам раўня: прадавала кацяня

Добавить комментарий