Курсы валют

Доллар США
2.5992
Евро
Российский рубль

Погода

14..16 °C

Фельетон

Вечна лішні ў нас дворнік Апанас

Nyauves

Раз-пораз улада скарачае штаты ў дзяржаўных установах, але чамусьці чыноўнікаў менш не становіцца.

Абсяг шырокі гарадка
(Пейзаж амаль вясковы),
Як нож, разрэзала рака
На роўныя половы.
Паром усім служыў здавён
Адзінай пераправай.
Калі парой псаваўся ён,
Дык дрэнь, як кажуць, справа.
Тады не трапіш да радні,
Не сходзіш к сябру ў госці.
І гаманілі дзень пры дні
Насельнікі аб мосце.
Падчас жа выбараў наўпрост
Казалі ўладзе людзі:
— Не пабудуеш заўтра мост,
Дык галасоў не будзе!
Нарэшце шчасце ў гарадку:
Нібыта ўпаўшы з неба,
З’явіўся мост цераз раку —
Дыхтоўны, як і трэба.
Снавалі ўжо туды-сюды
Дарослыя і дзеці.
І пасля іхняе хады
На мосце многа смецця.
(Заўсёды будзе бруд, калі
Не кожны з нас культурны…)
На працу дворніка ўзялі —
Хай зносіць смецце ў урны.
Хоць Апанас амаль што дзед —
Не думаў пра памінкі.
На мосце прыбіраў як след,
«Здзімаў з яго пылінкі».
Зарплату дворніку цяпер
Плаціць павінны хтосьці.
Касірка — хоць вачам не вер! —
З’явілася на мосце.
І без бухгалтара зарплат
Не будзе — скажам прама.
Таму ўвялі на мосце ў штат
Бухгалтара таксама.
Абгрунтаваць заробкі трэ,
Каб не было нячыста.
Вядома стала: мост бярэ
Яшчэ й эканаміста.
То Апанас адзіным быў,
Хадзіў штодня з мятлою,
Цяпер жа — цэлы калектыў,
Са смеццем «б’юцца» трое.
І без дырэктара — ніяк,
Трымаць патрэбна марку.
Няхай кіруе, п’е каньяк
І «топча» сакратарку,
Бо на пасаду і яе
Прыстроілі на мосце.
Яна паказвае свае
Панадныя вабносці.
Кантроль наладзіць аднаму
Дырэктару складана.
Далі намесніка яму,
Бо двух пакуль што рана.
А дзе ж праседжваць ім штаны?
Для працы трэба ўмовы.
Займелі офіс свой яны,
Будынак вырас новы.
Утрымліваць у чысціні
Патрэбна офіс гэты.
Дзве прыбіральшчыцы з радні
Шаруюць кабінеты.
Не бедна ў офісе ўнутры —
Патрэбная ахова.
На выхадзе амбалы тры
Дзяжураць пачаргова.
Затым з’явіліся як бач
На мосце служкі-клеркі,
Каб крэмзаць горы справаздач
І рассылаць паперкі.
Ішло б на мосце ўсё як след,
Накатанай дарогай,
Аднак мясцовы гарсавет
Даў прачуханца строга:
— Мы ў банку ўжо бяром крэдыт
На вашыя зарплаты.
Дык утаймуйце апетыт
Ці скарачайце штаты.
І кіраўнік, і прафсаюз
Вялі да ночы спрэчкі,
Хто ў калектыве лішні груз,
Каго прагнаць ад рэчкі.
Сказаў дырэктар:
— Кожны з нас,
Як вол, на працы ўвішны.
І толькі дворнік Апанас,
Бадай, на мосце лішні.
І падтрымала той вердыкт
Уся людская маса:
Калі патрэбна вельмі, дык
Звальняем Апанаса!

Алесь Няўвесь

Набыць зборнік Алеся Няўвеся «Авохці мне!..» можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Шкада, што жарт нам збіў азарт

Не пазбегнуць дылемы: казакі ці нацдэмы

Ці не абрыдла лічыцца быдлам?

Пойдуць на палеткі жонкі-«дармаедкі»

Добавить комментарий