Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Фельетон

Праядаюць мільёны «дармаеды»-раёны

Nyauves

Міністэрства эканомікі паведаміла, што з 118 раёнаў рэспублікі 115 з’яўляюцца датацыйнымі.

«Сабаку з’еўшы» ў пісаніне,
Не знаў да гэтае пары:
З усіх раёнаў у краіне
Прыбытак маюць толькі тры.
Астатнія — баласт нібыта,
Які і цягне нас на дно.
Ядуць з агульнага карыта
На дармаўшчыну ўжо даўно.
А кожны з нас нядаўна ўведаў,
Што выдаў прэзідэнт указ,
Які шэльмуе дармаедаў.
Для тых раёнаў ён якраз!
Не патрабую дадатковы
Накласці на людзей аброк.
Там пераважна люд вясковы,
Якому да галоты крок.
Хоць мала, але ёсць і дзеці,
Зашмат людзей немаладых.
Ці ж з торбамі пускаць па свеце
Патрэбна «дармаедаў» тых?
Але ў раёнах шмат начальства,
І ёсць чыноўны апарат,
Які кіруе пакручаста.
Для іх указ той акурат!
Хіба ж не трэ лічыць законна
Іх дармаедамі, калі
Кіраўнікі свае раёны
Ужо да ручкі давялі?
Яны прыносяць толькі беды
Сваёю дзейнасцю пустой,
А значыць, больш чым дармаеды!
Таму падатак слынны той
Плаціцьмуць, можа, неўзабаве
Усе «падпанкі і паны»,
Калі народу і дзяржаве
Карысці не даюць яны.

Алесь Няўвесь

Набыць зборнік Алеся Няўвеся «Авохці мне!..» можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Вечна лішні ў нас дворнік Апанас

Шкада, што жарт нам збіў азарт

Не пазбегнуць дылемы: казакі ці нацдэмы

Ці не абрыдла лічыцца быдлам?

Добавить комментарий