Курсы валют

Доллар США
2.6236
Евро
Российский рубль

Погода

9..11 °C

Фельетон

У нас народ сляпы, як крот

Nyauves

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік паведаміў, што для сляпых выбаршчыкаў матэрыялы аб кандыдатах у прэзідэнты і трафарэты для бюлетэняў надрукуюць шрыфтом Брайля, участкі забяспечаць лупамі.

Народ, Беларускі Народ!
Ты — цёмны, сляпы, быццам крот.
Максім Багдановіч 
Ледзь не паклясціся гатовы
Цэнтрвыбаркам:
Засведчыць свет,
Што створаныя ўсе умовы,
Каб выбары прайшлі як след.
Вунь нават могуць і сляпыя
Аддаць належна галасы.
Хіба ж магчымасці такія
Былі ў мінулыя часы?
І хоць даводзяць дэмакраты,
Што змены просяцца ў закон,
Цэнтрвыбаркам маўчыць зацята,
На гэта не зважае ён.
* * *
Каб мы дастойнага абралі,
Не трэба нам закон пусты,
А трэба шрыфт той самы Брайля,
Бо ўсе сляпыя, як краты.

Алесь Няўвесь

Набыць зборнік Алеся Няўвеся «Авохці мне!..» можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Трэба знаць, маладзён, што казаў Саламон!

Проста жах, дый годзе: ліфчыкі не ў модзе

Праядаюць мільёны «дармаеды»-раёны

Вечна лішні ў нас дворнік Апанас

Добавить комментарий