Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Фельетон

А ці тых беларус запрашае ў хаўрус?

Nyauves

Каб атрымаць грамадзянства нашых краін-суседак (Польшчы, Літвы, Латвіі), трэба здаць іспыт на мове тытульнай нацыі. А ў Беларусі гэта не абавязкова.

Многа міль праплыўшы морам,
Перасекшы акіян,
Беларус папаў на форум,
Што праводзіўся ў ААН.

Там кішма, нібы на рынку,
Бо прыехаў цэлы свет.
Беларус на перапынку
Парашыў зайсці ў буфет.
Падступіўся да паляка,
Што дажоўваў бутэрброд,
Каб з суседам пакалякаць,
Чым жыве яго народ.
Для змястоўнае бяседы
Заказалі піва гляк.
Пра жыццё-быццё суседа
Пацікавіўся й паляк:
— Наша прэса піша мала
Пра тваё жыццё, але ж
Чуў, што ты каму папала
Грамадзянства раздаеш.
Нават тых, хто вашай мовы
Мець не хоча ў галаве,
Ты ў краіну ўзяць гатовы:
Захацеў — няхай жыве.
То ж знявага для народа…
Факт пацвердзіў беларус:
— Мова ў нас не перашкода
Для ўваходжання ў хаўрус.
Не пра тое ў нас турботы…
— Што ты кажаш? Як жа так?
Вы хіба не патрыёты? —
Вочы вылупіў паляк. —
Да мяне не прыйдзе ўсякі:
У хаўрус, маўляў, вазьмі.
Не манкурты мы, палякі,
Лічым мы сябе людзьмі.
І паляк зрабіў выснову,
Выклаў важкі аргумент:
— Мы шануем нашу мову,
Бо яна, нібы цэмент,
Умацоўвае краіну,
Для народа — як душа,
І яе грамадзяніну
Трэба вывучыць спярша.
Быў яму адказ кароткі:
— Мне, сусед, усё адно:
Мову, што любілі продкі,
Я і сам забыў даўно.
— Гэта мне, на жаль, вядома… —
Мовіў здзекліва паляк. —
Ты, прабач, — як пустадомак.
Не назваў бы так, аднак…
Вунь сюды такая плойма
Прыбыла з усіх куткоў!
Кожны швэркае па-свойму —
Мовай продкаў і бацькоў.
Сярод гэткага «букета»
І не вызначыш цябе.
Беларус усё ж? Пра гэта
Напішы хаця б на лбе…

Алесь Няўвесь

Рубрыца «Фельетон»:

…І трэнера болей няма на футболе

На пстрычкі варта гуляць у карты

Займелі лекі ад недарэкі

Не чаравікі, а трусы дадуць у іншыя часы

Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытаць на сайце: http://alesnauwes.com

Добавить комментарий