Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

6..8 °C

Фельетон

Чаму на стадыён не ходзіць больш Антон

Nyauves

Анжаліка К. з Ліды атрымала пагрознае паведамленне з міліцыі: «Вашыя дзеці з’яўляюцца заўзятарамі футбольнай каманды «Ліда» і былі заўважаны на стадыёне «Алімпія»…»

Спярша падумаў: «Ці не глюкі?»
І пабялеў Антон, як мел,
Калі канверт узяў у рукі.
«Прыбыць Вам трэба ў райаддзел», —

З міліцыі ў канверце позва,
Прыпіска, поўная жуды:
«Вам ратаваць, пакуль не позна,
Дзяцей патрэбна ад бяды…»
Антон ад позвы ў неспакоі,
Настрой ягоны конча згас.
Паклікаў жонку:
— Што такое? 
Што натварылі дзеці ў нас?
У трансе і сама жанчына —
Ажно канверт упаў з рукі,
Бо ёй няўцям, з якой прычыны
З міліцыі — сігнал такі.
Гадуюцца ў сям’і падлеткі — 
Два паслухмяныя сыны.
І што ж за ўчынак гадкі гэткі
Сумелі сатварыць яны,
Каб за правіну пінкертоны
Іх узялі на свой прыцэл,
І зараз жонку і Антона
Чыхвосціць будзе райаддзел? 
— Магчыма, хлопцы — наркаманы,
І мы «ўпусцілі» проста іх? —
Чамусьці вывад нечаканы
Зрабіла жонка ў першы міг. —
Цяпер жа «спайсы-шмайсы» ў модзе
Сучаснай моладзі сярод…
Антон усклікнуў гнеўна:
— Годзе!
А каб табе — ды жабу ў рот!
Я цвёрда знаю: нашы дзеці
Не схільныя да наркаты.
Напэўна, штосьці ўкралі дзесьці
Ці дзеўку звабілі ў кусты…
І дыялог свой невясёлы
Працягвалі б далей бацькі,
Але вярнуліся са школы
З вясёлым смехам хлапчукі.
Не даўшы дзецям скінуць ранцы,
Антон суцішыў іхні смех:
— Што натварылі, падшыванцы? 
Які за вамі, злыдні, грэх? 
Хлапцы — панура вочы долу: 
Нічога і самім няўцям.
Жылі як след, хадзілі ў школу,
«Грахоў» не нарабілі там.
А выдумляць жа не хацелі…
Сказаў Антон: 
— Пайшлі са мной!
У міліцэйскім райаддзеле
Мы высветлім са старшыной!
І з непарушным, грозным відам
Паведаў бацьку старшына:
— Я вам такое зараз выдам!
У іх страшэнная віна!
Хоць дзеці прыкладныя ў школе,
Ды сярод вулічнай шпаны
Мы іх заспелі на футболе.
У вас заўзятары яны!
Мы, натуральна, б’ём трывогу: 
Сумнеўны іх псіхічны стан…
Антон падумаў: «Дзякуй Богу,
Ніводзін з іх не наркаман.
Я ж сам заўзятар, — і Антона
Страх агарнуў. — Дык я — ізгой?
Ну што ж, цяпер да стадыёна
Я, так бы мовіць, — ні нагой…»
* * *
Не экстрэмісцкі час нібыта,
Міліцыя ж наводзіць шмон:
Амаль што лічыць за бандыта
Таго, хто йдзе на стадыён.
Хоць на дварэ без ветру, ціха,
Няма ні снегу, ні дажджу,
Ды я футбол (далей ад ліха!)
Па тэлевізары гляджу.
Алесь Няўвесь

Рубрыца «Фельетон»:

У нас увесь народ дастойны ўзнагарод

«Чэсныя» пісакі злыя, як сабакі

У краіне з даўніны толькі лузеры адны?

І зноўку раздалі чужынцам медалі

Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытаць на сайце: http://alesnauwes.com

Добавить комментарий