Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Фельетон

Занятак цяжкі — знаходзіць пляшкі

Nyauves

Жыхары Баранавічаў, якія стаяць на ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне як беспрацоўныя, абавязаны штомесяц здаваць у пункты прыёму пэўную колькасць другаснай сыравіны: бутэлек, металалому, макулатуры, пластмасы і г.д. Інакш ім не выплацяць фінансавую дапамогу.

Заўжды ў бухгалтара Сцяпана
Было задум і планаў шмат.
І скарацілі нечакана
У будаўнічым трэсце штат.

Як корч, сядзеў ён у канторы,
Ды папрасілі за парог…
Сцяпан жа не лайдак, не хворы,
Без працы ён сядзець не мог.
Але бухгалтараў без працы
У нас цяпер, як кажуць, цьма,
Бо дзе ж вакансій тых набрацца,
Як эканомікі няма.
У ёй хаос і вэрхал поўны,
З патуг урада — толькі пшык.
Каб мець хоць штось,
Як беспрацоўны,
Сцяпан дзе трэба стаў на ўлік.
А там сказалі:
— На халяву
Мы дапамогу не даём.
Рабіцьмеш хоць якую справу:
Здавацьмеш ты металалом,
Паперу, слоікі і пляшкі…
Адразу згоду даў Сцяпан:
— Занятак гэтакі не цяжкі,
І свой я выканаю план.
Што ж, у Сцяпана першым часам
І праўда не было турбот:
Ён абыходзіўся запасам,
Які сабраў за цэлы год.
Шарэнга пляшак у кватэры
(Калі паважыў — сто кіло!),
А на балконе — пук паперы,
Ануч сатлелых да халеры —
Ну, словам, шмат чаго было.
Затым пачысціў для Сцяпана
Сваю кватэру і сусед.
Сябрук для выканання плана
Атрускі выцягнуў на свет.
І вось, нарэшце, сыравіны
Ужо нідзе няма ані.
Хоць ты веласіпед адзіны
У пункт прыёму загані.
А тут яшчэ другія беды
Няспынна бударажаць клёк.
Да прыкладу, як з дармаеда,
Збіраюцца садраць аброк?
Якое выйсце ў небаракі?
Пачаў ён шастаць тут і там,
Шукаць-варочыць хлуд усякі,
З кантэйнераў выцягваць хлам.
Ён зазіраў у паркі-скверы,
Прычым туляўся там з відна,
Знаходзіў ці шматок паперы,
Ці часам пляшку з-пад віна.
Спачатку пазіралі крыва
Усе апойкі і бамжы:
Самім замала ім на піва,
А тут яшчэ й дзяцюк чужы.
А потым падлавілі ў парку
Сцяпана беднага яны
І так насоўгалі па карку,
Што пачуваўся, як дурны.
Гняце трывога бедачыну:
Крыніцы перакрылі ўсе.
Дзе ён здабудзе сыравіну?
Што ў пункт прыёму прынясе?
Не будзе для яго паблажкі,
Бо свішча вецер у казне.
Відаць, каб мець пустыя пляшкі,
Ён сам «чарніла» піць пачне….

Алесь Няўвесь

Рубрыца «Фельетон»:

На крыж і на ікону маліцьмуцца да скону

Цяжкая задача — перапіс сабачы

«Сервіс» у судзе радуе людзей

Змусілі кабету атрымаць газету…

Добавить комментарий