Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

6..8 °C

Фельетон

На конкурс бульбаш вязе эпатаж

Nyauves

Мяркуецца, што беларускі прадстаўнік на конкурсе «Еўрабачанне-2016» Аляксандр Іваноў выступіць… абсалютна голым ды яшчэ выведзе за сабой ваўка і ваўчыцу.

На «Еўрабачанні» ніколі
Не выйгравалі мы, на жаль.
Не першыя рыхтуе ролі
Для нас і гэты фестываль.
Дзівіцца ўсё ж не выпадае,
Што мы апошнія пакуль:
У нас краіна маладая,
І вопыту амаль што нуль.
Хто ж там заўсёды ў апагеі?
Хто фаварыт на сходні той?
У лідарах, прабачце, геі
І нават дзеўка з барадой.
Каб перамогу мець на фэсце,
Патрэбны нейкі эпатаж.
Яго і вырашыў павезці
На гэты раз удзельнік наш.
Ніхто не купіцца на голас,
Бо ён такі не ў аднаго.
А пахваліцца ср…кай голай
І тым, што спераду ў яго, —
Вось гэта будзе ход удалы,
І гледачы адчуюць шок!
Яму аддасць Еўропа балы,
І пераможа бульбашок!
Ён канкурэнтаў, несумненна,
Парве, як кажуць, на шматкі:
Чакаецца «нямая сцэна»,
Як раптам выбегуць ваўкі.
Хіба ж раўня ваўкам мядзведзі,
Якіх вадзілі цыганы?
У гледачоў «страха паедзе»,
Ад страху пісяцьмуць яны…
Ды нашу перамогу ўсё-ткі
Я пад сумнеў, бадай, вазьму:
Спявацьмуць там такія глоткі!
Дый песні лепшыя… Таму
Наўрад ці здолее злаўчыцца
І выйграць гэты конкурс ён.
Хіба што воўк або ваўчыца
Правые штосьці ў мікрафон…
* * *
Было б і праўда чынна-годна,
Калі б на фэсце тым бульбаш
Штось праспяваў на мове роднай —
Вось гэта быў бы эпатаж!

Алесь Няўвесь

Рубрыца «Фельетон»:

Ці стрывае Пракоп міліцэйскі паклёп?

Занятак цяжкі — знаходзіць пляшкі

На крыж і на ікону маліцьмуцца да скону

Цяжкая задача — перапіс сабачы

Добавить комментарий