Курсы валют

Доллар США
2.1008
Евро
Российский рубль

Погода

-1..1 °C

Фельетон

Не таму служы, хто для нас чужы

Nyauves

Калі расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў уручыў Лідзіі Ярмошынай ганаровы знак «За заслугі ў арганізацыі выбараў», старшыня Цэнтрвыбаркама выгукнула: «Служу саюзнай дзяржаве!».

Не сумняваўся я ні дня,
Што толькі прэзідэнту
Цэнтрвыбаркама старшыня
Адданая дашчэнту:

Тасуе бюлетэні ўсе,
Як карты, што ў калодзе,
І потым Бацьку туз нясе.
Ідылія, дый годзе!
А аказалася — мана.
Сказала неўзабаве,
Што служыць з радасцю яна
Саюзнае дзяржаве.
А ў той дзяржаве з першых дзён
У нас другія ролі.
Галоўны — Пуцін. Лейцы ён
Трымае на кантролі.
Дык Бацькі нашага апроч,
Кіроўца выбаркама
Служыць гатова дзень і ноч
І Пуціну таксама?
У галаве яе бедлам,
І не туды занесла:
Як служыш двум гаспадарам,
Дык можаш страціць крэсла…
***
Такім «служакам» — грош цана,
Іх адмятаць бы з ходу.
Найперш павінная яна
Служыць свайму народу.

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

У рот дзве слівы і — шчаслівы!

А можа, гэта крык душы?

Муж заместа жонкі будзе мыць пялёнкі

Угробяць без пары такія дактары

Добавить комментарий