Курсы валют

Доллар США
2.0584
Евро
Российский рубль

Погода

17..19 °C

Фельетон

Сабе на забаву прыдумалі справу

Nyauves

Пасля двух гадоў у СІЗА былая дырэктарка Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Шарэйка вярнулася на роднае прадпрыемства. Людзі сустрэлі яе апладысментамі, уручылі букеты, хлеб-соль. Анягож: за час адсутнасці асуджанай дырэктаркі некалі паспяховая фабрыка зусім заняпала…

Пры нашым сённяшнім жыцці
У душы лезе скруха:
Шаром, як кажуць, пакаці —
Паўсюль амаль разруха.

Кіраўніку, які завод,
Хоць і з напругай, цягне,
Звычайна дзякуе народ —
Усё ж завод не ў багне.
Ужо не трэба дужа шмат
Прыбытку на заводзе,
Абы ён працаваў без страт —
Такога плёну годзе.
І з нашых вуснаў — пахвала
Кіраўніку за гэта!
Такой дырэктаркай была
На фабрыцы кабета.
У клетках курыцы раслі
Амаль як парасяты!
Таму ў казну цяклі рублі,
Былі ў людзей зарплаты.
Дырэктарку «наверсе» нат
Хвалілі. Неўзабаве
Прызначылі ў адну з Палат.
(Ці ж выбіраецца Сенат
У нашае дзяржаве?..)
Аднак жа некаму яна
Усё ж не дагадзіла.
І ўсім заслугам — грош цана
(Для нас яно не дзіва).
«Наверсе» затрубілі ў рог:
Трэ пакараць зладзейку —
Заканапаціць у астрог,
Бо ўкрала не «капейку»!
Непрадказальны ў нас рэжым
І на расправу скоры.
Як трэба, нашым і чужым
Улепяць пракуроры.
Чакаў дырэктарку прысуд,
Бо нават і ў Палатах
(Што ўжо казаць пра просты люд)
Няма невінаватых.
Хто неўспадоб, таму хана —
Абавязкова «сядзе».
А што ж на фабрыцы? Яна
Зусім у заняпадзе,
Нібы знянацку на яе
Напаў паморак нейкі,
Хоць быццам усяго стае
І ўжо няма «зладзейкі».
Не маючы былых зарплат,
Маліўся люд пануры:
«Зладзейку» б нам вярнуць назад,
Тады не дохлі б куры!
Ці, можа, воўк у лесе здох,
Ці з іншае нагоды,
Але пачуў малітвы Бог
(Спагадны Ён заўсёды):
Перад дырэктаркай турма
Свае раскрыла дзверы.
І большай радасці няма,
Шчаслівы люд без меры.
Надзея Саўчанка нібы
Вярнулася з астрога…
Настрой ва ўсіх прыўзнятым быў,
Дарылі кветак многа,
Гучала шмат узнёслых слоў,
Хлеб-соль дзяўчына несла…
Ды хоць кабета зойме зноў
Дырэктарскае крэсла,
Па фабрыцы
Усё адно
Пара спраўляць хаўтуры:
Назад дарогі не відно,
І будуць дохнуць куры…
* * *
Мы ўсе гадаем з гэтых пор
(І ёсць для думак глеба):
Ці той што трэба пракурор,
Ці той суддзя што трэба?..

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Не таму служы, хто для нас чужы

У рот дзве слівы і — шчаслівы!

А можа, гэта крык душы?

Муж заместа жонкі будзе мыць пялёнк

Добавить комментарий