Курсы валют

Доллар США
2.4564
Евро
Российский рубль

Погода

18..20 °C

Фельетон

Скарыстаем мудра лес, дык не трэба і АЭС

Nyauves

Прэзідэнт панаракаў на тое, што біярэсурсы, якія можна было б выкарыстоўваць у энергетыцы, у нас проста прападаюць. А віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка ўдакладніў, што ў першую чаргу размова ідзе пра лес.

Як з эканомікай паршыва,
Як крызіс у чарговы раз,
Мусоліцца альтэрнатыва:
Чым замяніць расійскі газ?

І плешчуць так на тэму гэту
Ва ўрадзе нашым языкі,
Што ўдостатку таго імпэту,
Каб абагрэць раён які.
Часцей узгадваецца Сонца:
Зручней энергіі няма,
Бо можна спажываць бясконца,
Дый на халяву, задарма.
Аднак жа замінаюць хмары:
Як абарванцаў лахманы,
Ад Сонца нашыя абшары
Стараюцца прыкрыць яны.
Даводзіць хтось:
Калі ў нас нетры
З суглінку, солі і вады,
Дык час задумацца аб ветры,
Што гойсае туды-сюды.
Чаго ён сноўдаецца марна?
Вунь у мінулыя вякі
Той вецер працаваў ударна —
Ажно стагналі ветракі!
Ёсць і другія прапановы.
З энергіяй палепшыць стан
Памогуць нашыя каровы,
Якія пукаюць метан.
Эфект чакаецца шалёны,
Ва ўсякім разе — не пусты.
Ды ўрад гадае, як балоны
Прымацаваць пад іх хвасты.
Хоць варыянт любы гадзіцца,
Але найбольшы інтарэс,
Як энергетыкі крыніца,
Канешне ж, выклікае лес.
Мы так багатыя лясамі!
Як кажуць, хоць касой касі.
Аднак, на жаль, не знаем самі,
Як скарыстаць такі масіў.
Калі б у ЦЭЦ, у гэтай печы,
Спалілі толькі буралом,
Дык Мінск увесь па-чалавечы
Мы забяспечылі б цяплом.
А колькі ў лесе сухастою!
Хоць дзень і ноч яго пілуй.
Не мог задумацца пра тое,
Прабачце, толькі абалдуй.
А колькі ў нас — падумаць прыкра —
Крадзецца на дзялянках дрэў!
Ды продкаў хоць бы ўзяць за прыклад:
Іх лес карміў, зімою — грэў.
Святло давала ім лучына!
Дык хай улічыць той, хто звыш:
Лучыну
Ужываць магчыма
Электралямпачкі заміж.
Ну, словам, варыянт цікавы…
Ва ўрадзе многа балбатні,
Аднак жа што датычыць справы —
Яе нямашака ані.
* * *
Энергіі ад пуза людзям
Дасць, як захочам, родны лес!
Дык, можа, ў рэшце рэшт не будзем
Узводзіць страшную АЭС?..

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Дэфіцыт на медалі, бо Расіі аддалі

Паявіўся ў каровы гаспадар адмысловы

Абраўшы цётку за нявесту, хлапец не дапусціў інцэсту

Кіраўнікі — святыя, ды людзі ў іх не тыя

Добавить комментарий