Курсы валют

Доллар США
2.5755
Евро
Российский рубль

Погода

10..12 °C

Фельетон

Тым, хто не ўкінуў бюлетэнь, патрэбна соўгаць у каршэнь!

Nyauves

Незалежныя назіральнікі на выбарах сцвярджаюць, што былі зафіксаваныя так званыя «каруселі» — калі на некалькіх участках выкарыстоўвалі адных і тых жа людзей для падстаўнога галасавання.
…Выбраны дэпутат Ігар Марзалюк прапанаваў увесці штраф для тых, хто не прыйшоў на выбары.

Хоць дурні мы, ды зразумелі,
Што розных выбараў падчас
Улада круціць «каруселі» —
Штампуе «галасы» за нас:

Адны і тыя ж людзі-здані
Бяруць у рукі бюлетэнь.
І не за так — за «мані-мані»
Шчыруюць, пэўна, ў гэты дзень.
І распускаюць «дзермакраты»
З такой нагоды языкі:
Маўляў, фіктыўныя Палаты,
Калі падлог-падман такі.
Нам неўспадоб зласліўцаў звяга!
З іх кожны — проста балабол!
Такіх даўно чакае дзяга,
А некаторых — нават кол!
Не думае нацдэм зацяты,
Які ад лютасці аслеп:
Якімі б ні былі Палаты,
Яны патрэбны нам, як хлеб.
Была б «бананавай» краіна,
Каб дэпутатаў не было!
А з імі мы гурмой адзінай
«Выходзім з цемры на святло».
Ёсць і дэбаты, і законы,
Ёсць кнопка «за» і кнопка «не».
І там не дурні-ахламоны:
Галоўнае — не быць вайне.
Цяпер уявім на хвіліну,
Што тых Палат у нас няма.
Ды ясна: нашую краіну
Адразу ж апануе цьма.
Тварыцьме Бацька што захоча,
Напоўніцу ўвядзе дыктат.
І хто сатрапу плюне ў вочы,
Калі не смелы дэпутат?
Таму прызнаем: «каруселі»
Наканаваў, напэўна, Бог,
Каб мы ў балоце не заселі,
Каб Бацька нас таптаць не мог.
І той, хто бюлетэні ў урны
Укідвае і тут, і там,
Не парабак наменклатурны —
Лічы, паслугу робіць нам.
Астатні ж кантынгент грувасткі —
Краіны нашай жыхары —
Не йдзе на выбарчыя ўчасткі,
Хоць за каршэнь яго бяры.
Свой грамадзянскі доўг не хоча
Выконваць наш электарат.
Сялянскі люд і люд рабочы —
Расліны, дрэвы акурат.
І гэта — цяжкая правіна.
Караць патрэбна ўсіх рублём,
Інакш цудоўная краіна,
Як кажуць, зарасце быллём.
Выратаванне ад напасці:
Хто не прыйшоў галасаваць,
На тых патрэбна штраф накласці —
Ім упячы па тысяч пяць.
Калі такія змены ўнесці
У наша «выбарчае шоу»,
Дык будзе ў нас працэнтаў дзвесце
У справаздачах галасоў!

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Хоць конь, як кажуць, залаты, але адкінуў капыты

Скарыстаем мудра лес, дык не трэба і АЭС

Дэфіцыт на медалі, бо Расіі аддалі

Паявіўся ў каровы гаспадар адмысловы

 

Добавить комментарий