Курсы валют

Доллар США
2.4482
Евро
Российский рубль

Погода

23..25 °C

Фельетон

Чаму калісь за анекдот траплялі за калючы дрот

Nyauves

Стаміўшыся за дзень,
прысеў я ў скверы,
Дзе спевы птушак, злагада, спакой…
Насупраць — лаўка.
Два пенсіянеры
Аб нечым размаўлялі між сабой.

Прыслухаўся міжволі да размовы,
Бо набыла цікавы абарот:
З усмешкаю дзядок сівагаловы
Расказваў палітычны анекдот:
— Замежныя турысты на прагулку
Увечары прыджгалі на Арбат.
Казалі гіды ім пра тую вулку:
«Там розных сувеніраў вельмі шмат».
Як па Арбаце пагулялі трошкі,
Пратупалі па ім туды-сюды,
Надумалі яны купіць матрошкі
(Турысты набываюць іх заўжды).
Дзяўчыну-прадавачку папрасілі,
Каб паказала на латку яна
Тыповую матрошку для Расіі —
Не страшна,
Што кусацьмецца цана.
Як цацку падала дзяўчына жвава,
Турысты расцягнулі вусны ўшыр:
На той матрошцы — Леніна выява,
Бо ён савецкі першы правадыр.
Яны круціць матрошку тую сталі:
А што ж у ёй знаходзіцца ўнутры?
Пад Леніным —
Вядома, бацька Сталін.
Пад Сталіным — яшчэ правадыры.
Пасля дашчэнту лысага Хрушчова
Адкрыўся Брэжнеў.
Хто-ніхто з гасцей
Выдатна помніў тыя дугі-бровы,
Што джунгляў амазонкавых гусцей.
За Брэжневым,
Пакуль што не маленькі,
І Гарбачоў з’явіўся на святло.
(Адзначу, што Андропава, Чарненкі
Чамусьці ў той матрошцы не было.)
З-пад Гарбачова «вылупіўся» Ельцын.
Ён Пуціна, канешне ж, «нарадзіў».
Над цацкай так парупiліся ўмельцы,
Што Пуцін у матрошцы — не адзін:
Апошні,
І таму маленькі самы,
Сядзеў ён у Мядзведзева ўнутры.
У захапленні з-за кардона дамы:
— Вы, рускія, — сапраўдныя майстры!
Прыдумалі і так зрабілі хвацка!
Як удалося — гэта нам няўцям…
Яшчэ адна такая ж побач цацка
Надзвычай спадабалася гасцям.
На той матрошцы — чалавек вусаты,
На галаве, як іней, сівізна…
— Таксама павязём яе дахаты! —
Сказалі госці. — А чыя яна?
Дзяўчына расквітнела, як валошка,
З усмешкаю паведаміла ўсім:
— Ды гэта ж беларуская матрошка!
Яна не адкрываецца зусім…
— Ну як табе? —
Спытаў дзядок вясёлы. —
Дасціпны расказаў я анекдот?
Пры Сталіне з-за гэткае крамолы
Расказчык атрымаў бы дзесяць год!
Плявузгаем, што зараз дыктатура,
Аднак жа не трапляем у турму…
Другі дзядок
На сябра зыркнуў хмура
І адказаў дасведчана яму:
— І слухаць не хачу тваёй дурноты,
Калі не цяміш, лепей памаўчы:
Ніхто б тады не сеў за анекдоты,
Бяда, што існавалі «стукачы»…

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Знае кожны і любы: косім мы касой грыбы!

Чаму ж службоўцам неўспадоб, што хлопцы вырылі акоп?

Тым, хто не ўкінуў бюлетэнь, патрэбна соўгаць у каршэнь!

Хоць конь, як кажуць, залаты, але адкінуў капыты

Добавить комментарий