Курсы валют

Доллар США
2.4482
Евро
Российский рубль

Погода

23..25 °C

Фельетон

Нашы грошы ўрад закапае ў МКАД

Nyauves

У наступным годзе кіроўцы заплацяць у казну больш за 300 мільёнаў транспартнага падатку. Некалі планавалася, што гэтыя грошы пойдуць на рамонт рэгіянальных дарог, на самай жа справе трэць ад названай сумы аддадуць на будаўніцтва МКАД-2.

Чарговы ўводзячы аброк,
Улада зараз, як калісьці,
Трамбуе думку нам у клёк,
Што ён для нашай жа карысці.

Маўляў, як скінецца народ
Ці па рублю, ці па капейцы,
Дык будзе шмат даброт-выгод
І ў Навагрудку, і ў Вілейцы.
Палепшыць (зноў за кошт людзей!)
Улада ўздумала дарогі,
Бо не сакрэт, што дзе-нідзе
Стан тых дарог зусім убогі.
Каб больш не наракаў ніхто
На дрэнныя шашы краіны,
Усе ўладальнікі аўто
Падатак адшчыкнуць павінны.
Паверылі кіроўцы ўсе
(А іх вялікая кагорта):
Карысць падатак прынясе,
Нарэшце ездзіцьмуць з камфортам.
Надзеі меў з тае пары
Кіроўца, скажам, з Маларыты:
Па трасе ездзяць трактары,
Дык дзе-нідзе асфальт разбіты.
І ў Мазыры крычалі «ўра»:
Калі не здарыцца халтура,
Паедуць з шыкам з Мазыра
І ў Капаткевічы, і ў Тураў.
А дзядзька са Старых Дарог
(Ва ўрадзе, ён лічыў, не хлусы)
Разлічваць, безумоўна, мог,
Што лепшым стане шлях на Прусы.
Кіроўцы ў Ветцы і ў Карме,
У Чэрыкаве і ў Бярозе
Трымалі з радасцю наўме,
Што гладка будзе на дарозе.
Дарэмным быў спадзеў…
Урад
Тых грошай рэкі і крыніцы
Рашыў накіраваць на МКАД
(Яшчэ адзін) вакол сталіцы.
І не ўзнялі ў райцэнтрах гвалт,
Нібы не бачылася драмы,
Што недзе знік амаль асфальт,
А дзесьці на дарогах ямы.
І ў Маларыце зноў шафёр
Паедзе паўразбітым трактам,
І зноў выказвацьме дакор,
Што перад ім — з плугамі трактар.
І зноў кіроўцы ў Мазыры
«Лічыцьмуць» на шашы калдобы,
Даб’юць машыны без пары
І адаб’юць сабе вантробы.
А дзядзька са Старых Дарог
У «Запарожац» вечны сядзе
(Ён за рулём сагнуты ў рог)
І пакатаецца на МКАДзе.
* * *
Жыццё ў нас — быццам той жа МКАД:
Хоць і ўвіхаемся ў напрузе,
Не йдзём ні ўперад, ні назад,
А толькі топчамся па крузе…

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Чаму калісь за анекдот траплялі за калючы дрот

Знае кожны і любы: косім мы касой грыбы!

Чаму ж службоўцам неўспадоб, што хлопцы вырылі акоп?

Тым, хто не ўкінуў бюлетэнь, патрэбна соўгаць у каршэнь!

Добавить комментарий