Курсы валют

Доллар США
2.4609
Евро
Российский рубль

Погода

11..13 °C

Фельетон

Ці адчула нацыя беларусізацыю?

Nyauves

Закончылася акцыя па зборы подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Падчас акцыі на яе ўдзельнікаў было складзена больш за сто адміністрацыйных пратаколаў.

Сёння ўлада, не сакрэт,
Стала біць трывогу,
Што так званы «рускі свет»
Нас бярэ ў аблогу.

Ён у дзіркі ўсе залез,
І здаецца часам:
Можа здарыцца эксцэс —
Той, што быў з Данбасам,
Або ўвогуле аншлюс,
Як у «рускім» Крыме,
І на Плошчы беларус
Іншы сцяг уздыме…
Што працэс у нас ідзе
«Адраджэнскі» гэты,
Нават сведчаць дзе-нідзе
Сціплыя прыкметы.
Скажам, быццам той нацдэм,
Зладзіўшы гулянку,
Хто-ніхто з БРСМ
Носіць вышыванку.
Быў, бадай, яшчэ адзін
Момант урачысты,
Як стварылі дзіва з дзіў
Нашы футбалісты.
Я ніколькі не маню,
Не смяюся крыва:
Хлопцы выйшлі на гульню
З брэндам «белых крылаў».
Ды не многа тых прыкмет
Нават у сталіцы.
А на справе «рускі свет»
Не здае пазіцый.
Недзе клеркі і чынкі
Здзекуюцца з «мовы»,
Дзесь нахабна казакі
Ладзяць фэст чарговы;
Недзе ўладная рука
Згрэбла «русафоба»,
І чакае бедака
Зэкаўская роба;
Пратэстанта за пікет
Пакаралі дзесьці:
На пікеце «рускі свет»
Не хваліў, а бэсціў;
Выклікае проста жах
У чыноў у клёку
Бел-чырвона-белы сцяг.
Як бяльмо на воку
Ці ануча для быка
Гэты сцяг нібыта,
Дык шэльмуюць спадцішка
І зусім адкрыта.
«Сцяганосцы» як заўжды,
Як было гадамі,
Дружна крочаць у суды
«Шчыльнымі радамі»…
* * *
Беларусізацыя
Мяккая як быццам…
Хай святкуе нацыя —
Могуць мары збыцца?
Не, уражанне — падман,
На прасцяг — не выйсці.
З беларушчынаю стан
Зараз, як калісьці,
На адзін і той капыл.
Проста ўлада хоча
«Пакакетнічаць» і пыл
Нам пусціць у вочы.
Алесь Няўвесь

Чытайце таксама:

Нашы грошы ўрад закапае ў МКАД

Чаму калісь за анекдот траплялі за калючы дрот

Знае кожны і любы: косім мы касой грыбы!

Чаму ж службоўцам неўспадоб, што хлопцы вырылі акоп?

Добавить комментарий