Курсы валют

Доллар США
2.4609
Евро
Российский рубль

Погода

11..13 °C

Фельетон

Ленін пралетарыят зноў заве за далягляд

Nyauves

Да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі каля трактарнага завода паставілі помнік Леніну. Кіраўніцтва прадпрыемства сцвярджае, што зроблена гэта «па шматлікіх просьбах членаў Камуністычнай партыі і ветэранаў», якія хочуць належна ўшанаваць правадыра.

Ці праўда гэтак менавіта,
Ці мо прыдумалі «вярхі»,
Ды да дырэктара нібыта
Лістоў прыносілі мяхі.

Прычым пісалі іх старанна
Нязломныя бальшавікі
І баявыя ветэраны.
А змест «петыцый» iх такі:
Без ідэалаў жыць ганебна,
Жыццё без ідэалаў — гной,
Дык помнік Леніну патрэбна
Паставіць вам ля прахадной.
Лісты пра Леніна як быццам
Былі чуллівымі на ўздзіў.
Таемным, скажам, падзяліцца
Вось так рашыў дзядок адзін:
«Няма раднейшага, чым Ленін…
І адчуваю я нуду,
Пакуль не стану на калені,
Букет да ног не пакладу…»
Ад бабкі нейкае паперка:
«Я многа зведваю пакут,
Калі й цяпер, як піянерка,
Не аддаю яму салют…»
Ну як не дагадзіць народу,
Людзей не ўважыць? Балазе
Затрат не многа. Хоць заводу
Той помнік — як сядло казе.
І правадыр цяпер натхнёна
Вітае пралетарыят!
Ён нават жыхароў раёна
Заве пайсці за далягляд.
Да манумента можа кветкі
Прынесці кожны і любы,
Але часцей малюнак гэткі:
На плеш садзяцца галубы…
* * *
Сучасная наменклатура,
«Па просьбе нашых жыхароў»
І «каб квітнела ў нас культура»,
Гатова ўсіх правадыроў
Паставіць зноў на п’едэсталы.
Дый гэткі ж быў бы ў іх запал,
Каб хтосьці «папрасіў» паставіць
І Сталіна на п’едэстал...

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Не прыдумаеш знарок пра салёны агурок…

Ці адчула нацыя беларусізацыю?

Нашы грошы ўрад закапае ў МКАД

Чаму калісь за анекдот траплялі за калючы дрот

Добавить комментарий