Курсы валют

Доллар США
2.4609
Евро
Российский рубль

Погода

11..13 °C

Фельетон

Міністр нечакана пакрыўдзіў султана

Nyauves

У інтэрв’ю часопісу «Здравоохранение России» міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко паведаміў: «Па даступнасці медыцынскай дапамогі мы займаем першае месца ў свеце, дзелячы яго з Брунеем і Канадай. Гэта забяспечваецца ў першую чаргу дзяржаўнай сістэмай аховы здароўя… высокай забяспечанасцю медыкамі, стацыянарнымі ложкамі, брыгадамі хуткай дапамогі, аптэкамі».

У роспачы султан Брунея,
І нават, бедны, страціў сон.
Дасюль была ў яго надзея,
І цешыўся дагэтуль ён

Тым, што ягоная краіна
Для жыхароў — сапраўдны рай,
Бо тут «на ўзроўні» медыцына:
Жыві сто год — не памірай!
Чаму ж брунеец нос павесіў
І пыху ўтойвае сваю?
Бо прачытаў султан у прэсе,
Сабе на гора, інтэрв’ю.
Чыноўнік з нейкай Беларусі
(Султан не ведаў, дзе яна)
Яго збянтэжыцца прымусіў
(Такога не было здаўна).
Сказаў чыноўнік: медыцына
У іх з брунейскай нараўне —
Прызнана гэта афіцыйна…
— Такіх бальніц, як у мяне,
Нямашака нідзе на свеце!
Міністр ці ўводзіць нас у зман,
Ці словы кідае на вецер! —
Сказаў абурана султан. —
Ва ўсякім разе падазрона,
Што плешча гэты прайдзісвет.
Дык трэ паслаць туды шпіёна —
Хай выведае ўсё як след.
— Каб выканаць маё заданне,
Табе я грошай шмат не дам.
Як радавыя грамадзяне
Ты пажывеш паўгода там.
Мяне цікавіць першым чынам
Тамтэйшай медыцыны стан.
Зірнеш уласнымі вачыма … —
Шпіёну наказаў султан.
…Ваяж шпіёнскі быў удалым.
Не праз паўгода, а раней
Абношаным і згаладалым
Шпіён вярнуўся ў свой Бруней.
Прыйшоў шпіён са справаздачай,
Валадару адбіў паклон.
— У той краіне ўсё іначай, —
Аповед распачаў шпіён. —
Былі ў мяне з людзьмі размовы,
А што-нішто і ўбачыў сам.
І вось высновы:
Стан… хрэновы,
Благая медыцына там.
Аднак таго, хто мае грошы,
Падлечаць з ног да галавы:
І лекар знойдзецца харошы,
І лекі прывязуць з Масквы.
А просты люд трывае здзекі
І выжывае як мага:
Не танныя ў аптэцы лекі,
У паліклініцы — чарга.
Пенсіянеры мруць, як мухі,
Бядуюць іншыя жыльцы…
І ўсё ж, не ўтойваючы скрухі,
Шпіён сказаў напрыканцы:
— Але, бадай, не ўзята з неба,
Што добра з медыцынай там.
Чаму? Бо лечацца як трэба
Чыноўнікі і іх султан…

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Ленін пралетарыят зноў заве за далягляд

Не прыдумаеш знарок пра салёны агурок…

Ці адчула нацыя беларусізацыю?

Нашы грошы ўрад закапае ў МКАД

Добавить комментарий