Курсы валют

Доллар США
1.955
Евро
Российский рубль

Погода

0..2 °C

Фельетон

Збіраюць людзі камяні, але зарплат няма ані

Nyauves

Якую толькі працу ні прапаноўваюць кіраўнікі так званым дармаедам, каб выканаць загад аб усеагульным працаўладкаванні. І людзі з вышэйшай адукацыяй змушаны, напрыклад, збіраць з палёў каменне, зарабляючы за дзень 10—12 рублёў.

Пра дармаедаў, як вядома,
Пісаў я столькі — проста жах.
Ажно набілася аскома
Ад «вечнай» тэмы на зубах.

Указ зусім няўдалы гэты
І ў іншых у зубах завяз,
Ды ўлада новыя сюжэты
Падсоўвае пра той указ.
Хоць дармаедаў у краіне
Набралася, як кажуць, раць,
Улада працу ўсім падкіне,
Любога зможа ўладкаваць.
У нас, як кажуць у народзе,
Работы — непачаты край.
Яе не стала на заводзе?
Дык у калгасе выбірай!
Напрыклад, скарацілі штаты,
Стаў беспрацоўным інжынер.
Каб жонка не прагнала з хаты,
Ідзі й варочай гной цяпер!
Прызначаць пастухом на лета,
Калі зазелянее луг.
У вёсцы (кожны знае гэта)
Найпершы чалавек — пастух.
Ці, скажам, са сталіцы дама.
Яна — былы эканаміст.
У дамы здарылася драма —
Работу страціла таксама,
Жыццё цяпер — як чысты ліст.
Ёй у калгаснае канторы
Занятак выбралі які?
Палоць у полі памідоры,
Капусту, моркву, буракі.
Яна працуе без ахвоты —
Хоць пугай даму падгані…
Але галоўны фронт работы —
Збіраць у полі камяні!
У нетрах за вякі нямала
Іх назапасіла зямля
І на паверхню наштурхала
З глыбінь уласных спакваля.
А ў нас не бачылі нібыта
Зусім да гэтае пары,
Што імі ўся зямля пакрыта —
Аруць з прыскокам трактары.
Нібы дасюль ніхто не ведаў,
Не разважаў на гэты конт.
Цяпер жа ўяўных дармаедаў
Натоўпам шлюць на гэты «фронт».
Натруджваючы спіны й рукі,
Збіраюць «ураджай» яны:
І драбязу, і камянюкі,
І маналіты-валуны.
Затым вяртаецца дахаты,
У горад свой, уся гурма.
Ім быццам выдалі зарплаты,
І быццам тых зарплат няма.
* * *
І мэты, сумнае даволі,
Дабіліся кіраўнікі:
Пустое ад камення поле
Але пустыя й кашалькі…
Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: новы зборнік Алеся НЯЎВЕСЯ «Была б свіння, а лужа будзе» яшчэ можна купіць у мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Чаму з тырана Шчупака смяецца рыба спадцішка

Студэнт службоўцам нос падцёр. Ці зрэагуе пракурор?

Трэба думаць галавой, як не збэсціць імідж свой

Як загадаў бы кіраўнік, стварылі б вечны рухавік

Loading...

Добавить комментарий