Курсы валют

Доллар США
2.0494
Евро
Российский рубль

Погода

7..9 °C

Фельетон

Хоць кантралёраў — цьма, ды толку з іх няма

Nyauves

У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі створана група, якая будзе маніторыць цэны — у асноўным на прадукты харчавання. Ініцыятыву наконт такога «народнага кантролю» адобрыў прэзідэнт.

Вядома ўсім, што з даўніх пор,
Нібы старыя на колодзе,
На кантралёры кантралёр
Сядзяць у нас.

Як быццам годзе
Такой шматлікае гайні,
Каб стала «чыстаю» краіна.
Амаль усюды дзень пры дні
І з Дзяржкантролю, і з Мінфіна,
І з іншых, так сказаць, кантор
Праверак розных да халеры.
А кропку ставіць пракурор —
У суд нясе свае паперы.
Аднак, хоць кантралёраў — цьма,
Хоць розных «органаў» — ад пуза,
Выходзіць, толку з іх няма…
А будзе толк ад прафсаюза!
Прынамсі, гэтакі зварот
Прынеслі Бацьку ад «прыслугі».
Як будзе весці рэй народ,
Дык прайдзісветы і хапугі
Хвасты падціснуць як адзін,
Нібы пабітыя сабакі,
І заўтра пойдзе ў магазін
З ахвотаю любы і ўсякі,
Бо, несумненна, як раней,
Не будуць там кусацца цэны,
Харчы абыдуцца танней,
Мы жыравацьмем месяц цэлы.
Хто ў прафсаюзах сёння ў нас
І хто адсочваць цэны стане?
Ды бальшынёй рабочы клас
І ацалелыя сяляне.
Памкнуцца на пярэдні край
Актыўныя пенсіянеры
(Інтэлігенцыя няхай
Не дзеліць гэты «каравай»,
Бо ёй няма ва ўлады веры).
Рабочых нюх не падвядзе:
Хаця і не эканамісты,
Датумкаюць, затраты дзе,
А дзе ў цане прыбытак чысты.
Не трэба ім часаць чубы —
Разлікі зробяць і на вока.
А наш пенсіянер любы
Ва ўсім наогул спец і дока.
Дый ці не варта нам зусім
Цяпер зрабіць перастаноўку?
«Хто быў нічым,
Той стане ўсім!» —
Давайце на ўзбраенне зноўку
Мы возьмем колішні дэвіз,
Паправім нашую планіду
І перавернем зверху ўніз
Улады й ладу піраміду.
І як цяперашнім чынам
Задужа пнуцца неахвота,
Магчыма, хтосьці іншы нам
(Калі народ не зможа сам)
Падсобіць выбрацца з балота?..
* * *
Даўно настаў бы светлы час,
Жылі б мы весела і ярка,
Каб збыўся Леніна наказ
І кіравала ў нас кухарка.
Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

І ўяўная міна ўзарвацца павінна

Як хакею ў нас капут, дык надзеі на батут

Збіраюць людзі камяні, але зарплат няма ані

Чаму з тырана Шчупака смяецца рыба спадцішка

Добавить комментарий