Курсы валют

Доллар США
1.9968
Евро
Российский рубль

Погода

-1..1 °C

Фельетон

Рацыён багаты маюць ільвяняты

Nyauves

У Мінскім заапарку гадуюцца белыя львы, падараныя Мікалаю Лукашэнку армянскім бізнесменам. Штодзень яны з’ядаюць па 10 кілаграмаў самай якаснай ялавічыны (работніцы заапарка нават загадзя выдзяляюць з мяса жылкі і тлушч…)

Ён не просты, хлопчык Коля,
Да яго — увагі шмат.
Не было, аднак, ніколі,
Каб дарыў хтось ільвянят.

А львяняты, як і Коля,
Іншым зноў жа не раўня:
Маюць дзіўны, белы колер.
Ці ж такая ў іх радня?
Коля рады быў, вядома:
Падарунак — будзь здароў!
Гадаваць не будзеш дома
Хай маленькіх, ды звяроў:
Грывы вырастуць на карку,
І клыкі, і кіпцюры…
Так што лепш у заапарку
Хай гадуюцца дары.
Заапарк той
Стаў на вушы,
Бо такога не чакаў…
Звыклы ход жыцця парушыў
Падарунак хлапчука.
Ільвянят, як вока зрэнку,
Ім патрэбна берагчы,
Як самому Лукашэнку,
Падбіраць для іх харчы,
Каб адчулі смак у страве.
(Вам, аднак жа, давяду:
Бацька наш на самай справе
Любіць простую яду.)
Дык няма чаго дзівіцца,
Што для гэтых ільвянят
Возіць толькі паляндвіцы
Блізкі мясакамбінат.
Каб хвароба не прыстала
І жаваць было ямчэй,
Выдзіраюць жылкі, сала,
Калі трэба — штось яшчэ.
Ім на дзень патрэбна дзесяць —
І ніяк не менш! —
Кіло.
Ды любой сям’і на месяц
Столькі ўдостатку б было!
І зайздросціць ільвянятам
Заапарка легіён,
Бо не стаў такім багатым
Паўсядзённы рацыён.
Дый на лепшы, скажам прама,
У звяроў няма надзей,
Бо і ў іх, на жаль, таксама
Сёння ўсё, як у людзей…
* * *
Расказаў суседу ўчора
Пра жыццё-быццё львянят.
Ён набраўся дзесьці ўчора,
Хмурым быў яго пагляд.
— Год ужо няма зарплаты —
Горка мне сказаў сусед. —
Як і гэтыя львяняты,
Я таксама «дармаед»
І купляю толькі косці, —
Чутны ў голасе надрыў. —
Дык мяне няхай бы хтосьці
Заўтра Колі падарыў…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Віртуальныя забавы могуць мець зыход цікавы…

Прадпісанні выканкам дасылае мерцвякам

Павыцягвалі блакноты, прыступілі да работы…

А за фальшывы дар пакутуе святар

Loading...

Добавить комментарий