Курсы валют

Доллар США
2.0508
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Фельетон

Хай бы дэпартаменты вымерлі, як маманты

Nyauves

У Беларусі можа быць створана міністэрства лічбавай эканомікі — так заявіў прэзідэнт падчас сустрэчы з творчай моладдзю.

Парою не хапае зла:
Шматлікімі і разнашэрснымі
Краіна наша абрасла,
Як лішаямі, міністэрствамі.

Не хопіць пальцаў рук і ног,
Каб падлічыць і дэпартаменты,
Бо іх — як на сабаку блох.
Не выміраюць, быццам маманты,
Хоць не такі нібыта час,
Што быў калісьці за Саветамі,
Калі «вярхі» даймалі нас
Інструкцыямі і дэкрэтамі.
Іх нават стала больш цяпер.
Навіслі над грамадствам хмарамі,
Завальваюць гарой папер —
Загадамі і цыркулярамі.
Чынуш і клеркаў розных раць
На шыю ўлада нам павесіла.
А ім бы сеяць і араць,
Хадзіць бы на заводы весела.
Ім, лайдакам, пара даўно
У рукі ўзяць рыдлёўкі й ломікі.
Ды сватаюць яшчэ адно
Нам міністэрства,
І яно
Для лічбавае эканомікі,
Бо лічаць нашыя «вярхі»,
Што пойдзе ўвесь працэс з напругаю,
Калі не будуць пастухі
Стаяць, як каля быдла, з пугаю…
* * *
Прадбачу я такі расклад:
Чыноўнікі — пігмеі-гномікі —
Запоўняць міністэрскі штат,
Але не будзе эканомікі.
Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Разлічваў дзед на блуд і страціў грошай жмут

Кульнуўшы лішку, аблапаў мішку

Браканьер пайшоў у лес і ў гушчар дрымучы ўлез…

Не руплівец, а гультай больш карысці дасць, бадай

Loading...

Добавить комментарий