Курсы валют

Доллар США
2.0341
Евро
Российский рубль

Погода

11..13 °C

Фельетон

Чыноўнікам прасцей прыструніць і дзяцей

Nyauves

У мінскім скверы Катоўка было запланавана дзіцячае свята з гульнямі, конкурсамі малюнкаў і г.д. Аднак мясцовая ўлада палічыла свята несанкцыяваным масавым мерапрыемствам, дазвол на яго правядзенне не дала. Таму за забавамі ў скверы вялі назіранне тры міліцыянеры і адзін чалавек у цывільным.

Сёння нехарошы час такі,
Што падстаў для шчасця небагата.
І таму не дзіўна, што бацькі
Для дзяцей зрабіць рашылі свята.

Добрым, безумоўна, быў намер —
Дзеці быць шчаслівымі павінны.
Побач акурат прыгожы сквер —
Астравок-аазіс зеляніны.
Хай павесяліцца дзетвара,
Хай спазнае гульні і забавы,
Ёй зусім абрыдла ўжо ў дварах,
Дзе пейзаж бетонны, нецікавы.
Падаліся людзі ў выканкам,
Каб займець дазвольныя паперы,
Бо дазвол на ўсё патрэбны нам,
Нават на гулянкі-сходкі ў скверы.
Ці ж з дазволам, думалі яны,
Могуць быць хоць нейкія праблемы?
Дзеці — гэта парасткі вясны,
А не ненавісныя нацдэмы.
Тыя змагары з далёкіх пор
Зведваюць пакуты ад улады.
А аддухай — плошча Бангалор,
Як загон калгасны для гавяды.
Доўга над заявай ад людзей
Разважалі тлумныя галовы
(Ці пайсці насустрач грамадзе?)
І прыйшлі да гэтакай высновы:
Трэба ім адмоўны даць адказ,
Бо для нас саміх, на добры розум,
Зборышча любых народных мас —
Нават і дзяцей — нясе пагрозу;
Калі люд збіваецца ў гурму,
Невядома, што ў яго на мэце —
Можа, так і просіцца ў турму…
Дрэнна, як збіраюцца і дзеці,
Бо напотым можа выйсці так:
Сёння ён якісь смаркаты Пецька,
А назаўтра — сам Зянон Пазняк
Ці, у лепшым выпадку, Лябедзька…
Словам, гэта ўладзе не з рукі.
Хоць была на свята забарона,
Ды найбольш адважныя бацькі
Дзетак прывялі туды ўсё роўна.
Іх, на жаль, сабралася няшмат —
Невядома, што чакае ў скверы…
Там і сапраўды вялі нагляд
Пры пагонах міліцыянеры.
І ў цывільным швэндаўся дзяцюк.
Быў ён, відавочна, не ў гуморы
І на ўсіх пазыркваў, як пацук.
Пэўна, гэта шпег з самой «канторы».
І ніякавелі ўсе бацькі
З-за такое пільнае «аховы»:
Хоць не завязуць на Салаўкі,
Але ўсё ж адцэджваць варта словы.
Не зважала толькі дзетвара
На дзядзькоў суровых пры пагонах.
Дзеткі, хоць дамоў было пара,
Шасталі па сховішчах зялёных,
Поўзалі ў пясочку, як жукі…
Мусіць, без вялікае ахвоты
Строгія, суровыя дзядзькі
Штосьці занатоўвалі ў блакноты…
* * *
Добра, што закончылася так.
А маглі б зрабіць яны і гэтак:
Падагнаўшы змрочны аўтазак,
Запіхнуць туды няшчасных дзетак…

Image 6722


Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Прыватызуецца сарцір: два метры ўздоўж і метр ушыр

За крэсла і канапу дырэктар браў на лапу

Ці гатовы мы на здзекі дзеля ўласнае бяспекі?

Дык хто ж цяпер у нас падыме жылкамгас?

Добавить комментарий