Курсы валют

Доллар США
2.1241
Евро
Российский рубль

Погода

-7..-9 °C

Фельетон

З сучаснага народнага гумару

Nyauves

Сэрца не хлусіць

— З двума мужчынамі адразу
Я сустракаюся цяпер.
Каго ж мне выбраць? І адказу
Я не магу знайсці. Павер:

Адзін з іх — чалавек харошы,
Душэўны вельмі… А другі
У ложку хват, дае мне грошы.
Таксама, значыць, неблагі.
— Хай сэрца дасць табе падказку
Як розум не дае яе…
— Яно выказвае апаску:
Даведаецца муж — заб’е!

Адбрыла
Заўважыўшы прыгожы твар
На вуліцы ці ў ціхім скверы,
Да дзеўкі «клеіўся» Макар —
Былі юрлівымі намеры.
У душы лепшых прыгажунь
Макар, як кажуць, лез без мыла —
Хоць прыставаку ў вочы плюнь!
Адна як след яго адбрыла.
— Не трэба вашай маме зяць? —
Стаў заляцацца ў раз чарговы. —
Люблю гуляць і працаваць,
Не кідаю на вецер словы,
Не жмінда я і не куркуль,
І не лянуюся ў пасцелі…
— Не трэба маме зяць: пакуль
Мы й папярэдняга не з’елі…

Лепшы дарунак
Дзяўчынку Алёнку так любяць бацькі!
А як жа! Дзіцёнак адзіны!
На роліках ёй падарылі канькі,
Калі падышлі імяніны.
Ды толькі нядоўга сярод дзетвары
Разносіўся смех яе звонкі.
Чамусьці нямашака больш у двары
Шчаслівай дзяўчынкі Алёнкі.
Алёнка слязінкі гаротныя лье,
Дарунак той зараз — нялюбы.
А лепшым дарункам былі б для яе
Пярэднія новыя зубы…

Рады парадаваць
Аптэка. Вельмі позні госць
Галёкае з парога:
— А што ў вас для мужчыны ёсць —
Самца, як я, такога?
Ён думаў, што адна з кабет
Парадуе таблеткай.
Правізарка — як макаў цвет:
— Хіба што мы са Светкай…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Начальнік-прайдзісвет папоўніў партманэт

Чыноўнікам прасцей прыструніць і дзяцей

Прыватызуецца сарцір: два метры ўздоўж і метр ушыр

За крэсла і канапу дырэктар браў на лапу

Loading...

Добавить комментарий