Курсы валют

Доллар США
2.1112
Евро
Российский рубль

Погода

5..7 °C

Фельетон

Як маеш ты кавалак хлеба, цывілізацыя не трэба

Nyauves

ААН апублікавала рэйтынг самых цывілізаваных краін. Беларусь аказалася ніжэй амаль за ўсіх краін-суседак…

Краіна наша сёння ў багне,
Благі ў людзей душэўны стан.
Цывілізацыяй не пахне —
Вердыкт нам вынеслі ў ААН.

Усе суседнія краіны
Наперад крочаць пакрысе,
А мы глядзець услед павінны,
Жывём у чорнай паласе.
Няма тут дзіўнага нічога,
Быць не магло інакш, калі
Усё прадвызначана богам,
Які на нашае зямлі.
У Бацькі ёсць свая праграма,
Яму яна прыносіць плён.
Сказаў, ва ўсякім разе, прама
Калісьці Бацька ў мікрафон:
За цывілізаваным светам
Народ зусім не павядзе.
І ён — упэўніліся ў гэтым! —
Не плешча пугай па вадзе…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Не прыдумаць мудрэй пра свіней і курэй

Сарцірам, што над Сожам, мы ганарыцца зможам

У чыноў такі дрэс-код, што не ўпішацца народ

Зазірнуў куды не след і агледзеў «туалет»

Loading...

Добавить комментарий