Курсы валют

Доллар США
2.1262
Евро
Российский рубль

Погода

-7..-9 °C

Фельетон

Былі, напэўна, планы падацца ў партызаны

Nyauves

У кватэры і службовым кабінеце начальніка ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбіната праваахоўнікі знайшлі цэлы арсенал: кулямёт, карабіны, 5 аўтаматаў, 10 пісталетаў, 10 вінтовак, 28 гранат, 10 тыс. патронаў і г.д.

У нашым сціплым захалусці
Узнік нябачаны скандал:
«Цукровы кіраўнік» чамусьці
Захоўваў цэлы арсенал.

І не было чаго там толькі
(Узброіць можна цэлы ўзвод):
І аўтаматы, і вінтоўкі,
І скарастрэльны кулямёт,
І пісталеты, і гранаты…
Нібыта ў нас спакон вякоў
Не рабацягі, а салдаты
Рабілі цукар з буракоў.
Пасля знаходкі дзіўнай гэтай
Спытацца можа кожны з нас:
Навошта ён, з якою мэтай
Трымаў такі боезапас?
Не верыцца, што неўзабаве
(Праз тыдзень, месяц ці праз год)
Хацеў ён здзейсніць у дзяржаве
Узброены пераварот.
Як кажуць, выйсці на дарогу
Не планаваў, бо не бандыт.
Шал «дзевяностых», дзякуй Богу,
Даўно ўжо схлынуў у нябыт,
Таму не адчуваў пагрозу,
І рэкеціры ні пры чым.
Дык як ты ні напружвай розум —
Вагомых не знайсці прычын,
Каб зброі мець гару такую —
Па сутнасці, вайсковы склад.
Не ведаю, пра што мяркуе
Казаць ягоны адвакат,
Ды я падказку дам, магчыма,
Ва ўсякім разе намякну.
А для падказкі ёсць прычына
Згадаць гісторыю адну.
(Я пра яе, сказаць дарэчы,
Пісаў калісьці фельетон,
Ды хліпкі розум чалавечы,
Таму, бадай, забыўся ён).
Там, дзе расійская граніца,
Два хлопцы вырылі акоп.
Сказалі: будзем бараніцца,
Як вораг распачне захоп.
Канешне, міліцыянеры
Скруцілі абаронцаў тых.
Суд не прыняў крутыя меры,
А толькі штрафам даў пад дых.
Між тым у хлопцаў пінкертоны
Знайшлі страйкбольны аўтамат!
Хай гэты факт для абароны
Якраз і возьме адвакат.
Маўляў, ягоны падапечны
Таксама існы патрыёт,
Таму прыхоўваў «у падпеччы»
Запас — не толькі кулямёт.
Такія ён выношваў планы:
Расія рушыць, як на Крым, —
Дастане скарб свой прыхаваны,
З сябрамі пойдзе ў партызаны,
Той арсенал раздаўшы ім.
Разлічваць, безумоўна, цяжка
На апраўдальны прыгавор,
Ды ўсё-ткі можа быць паблажка,
Бо патрыёт жа пракурор.
Яшчэ адну выгоду бачу:
Калі патрапіць у турму,
Нацдэмы нашы перадачу
Хоць раз, ды прынясуць яму…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Не прыдумаць мудрэй пра свіней і курэй

Сарцірам, што над Сожам, мы ганарыцца зможам

У чыноў такі дрэс-код, што не ўпішацца народ

Зазірнуў куды не след і агледзеў «туалет»

Loading...

Добавить комментарий