Курсы валют

Доллар США
2.1262
Евро
Российский рубль

Погода

-7..-9 °C

Фельетон

«Вораг здохне няхай, мы ж патрапім у рай!»

Nyauves

Уладзімір Пуцін: «Мы, як пакутнікі, трапім у рай, а яны проста здохнуць, бо нават раскаяцца не паспеюць».
Міхаіл Бабіч, пасол Расіі ў Беларусі: «Любы напад на Беларусь Масква будзе лічыць нападам на Расію…»

Нас Расія ў хаўрус
Да сябе запрасіла.
— Зажывеш, Беларусь! —
Абяцае Расія. —

Мецьмеш многа даброт
І пазбегнеш галечы.
Мы ж адзіны народ,
І суполка — дарэчы.
Як навяжа вайну
Хіжы з Захаду вораг,
Я цябе прыгарну —
Ёсць і зброя, і порах.
Адначасна няхай
Мы загінем напотым,
Ды патрапім у рай,
Вораг здохне пад плотам.
У блакіце нябёс
Будуць з намі анёлы,
Будзе ў ворагаў лёс
Пад зямлёй невясёлы,
Бо паболей смалы
Пасля іхняе смерці
Будуць ліць у катлы
Ненавісныя чэрці…
* * *
Што патрапім мы ў рай —
Веру ў тое насілу.
Задыхнёмся ж, бадай,
У абдымках Расіі…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Праўду выказаў святар — атрымаў пад дых удар

Не абдзяляе Бацька ўвагай і ўвесь народ частуе дзягай

У нас павінны педагог варочаць гной і класці стог

Былі, напэўна, планы падацца ў партызаны

Loading...

Добавить комментарий