Курсы валют

Доллар США
2.1262
Евро
Российский рубль

Погода

-7..-9 °C

Фельетон

Чаму дарослыя і дзеткі не носяць да скульптуры кветкі?

Nyauves

У Мінску 16-гадовы падлетак заляпіў аплявуху скульптуры гарадавога. Міма ехаў міліцэйскі экіпаж. Службоўцы злавілі хлопца, склалі пратакол і прымусілі папрасіць прабачэння ў… скульптуры.

Нам вока радуе скульптура:
Стаіць, як слуп, гарадавы.
Прычым скульптура — не халтура,
Здалёк службовец, як жывы,

На вулку пазірае строга,
Каб людзям «выправіць глузды».
Таму глядзяць, як на жывога,
Напэўна, людзі сапраўды.
Ну а чаму, спытае хтосьці,
Выснову гэткую раблю?
Яму мінчук, было, ад злосці
На шыю пачапіў пятлю.
Як бачыш міліцыянеры
Схапілі злыдня за руку,
І суд прыняў напотым меры,
Штраф уляпіўшы мінчуку.
Цяпер было не жорстка гэтак —
Пятля не вешалася, хоць
Скульптуры нейкі зух-падлетак
Даў аплявуху мімаходзь.
З-за гэтага той помнік шэры,
Напэўна, зведаў шмат пакут…
І зноў жа міліцыянеры
Не прамаргалі — тут як тут.
Канешне, не адбілі ныркі,
Ды калаціўся ён, калі
Схапілі беднага за шкіркі
І да скульптуры падвялі.
— Прасі ў яго, гарадавога, —
Сказалі, —
Каб прабачыў ён.
Інакш дарогу да астрога
Табе падкажа наш закон!
Якія могуць быць сумненні —
Зусім спалохаўся смаркач
І ледзь не бухнуў на калені
Перад скульптураю:
— Прабач!
Скульптура пазірала хмура,
І ў позірку відно было,
Што не прабачыла скульптура,
Што затаіла ўсё-ткі зло.
Шапнула, мусібыць, два слоўцы,
Што гэты хлопец — не анёл,
І па падказцы той службоўцы
На хлопца склалі пратакол…
* * *
Здзек са скульптуры — не да твару,
Учынак прыкры і благі.
Ды хай бы той, хто чыніць кару,
Пытаннем загрузіў мазгі:
Чаму дарослыя і дзеткі,
Цвярозыя і алкашы
Не носяць да скульптуры кветкі,
А поўху лупяць ад душы?..

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Калі не радуюць гульнёй, няхай ідуць варочаць гной

Вынік мецьмем неблагі, калі ўсім дадзім сцягі

«Вораг здохне няхай, мы ж патрапім у рай!»

Праўду выказаў святар — атрымаў пад дых удар

Loading...

Добавить комментарий