Курсы валют

Доллар США
2.1455
Евро
Российский рубль

Погода

-2..-4 °C

Фельетон

Хай бы дроў прывёз не Дзед, а мясцовы сельсавет

Nyauves

Напярэдадні Новага года пісьмы Дзеду Марозу ў Белавежскую пушчу пісалі не толькі дзеці. На гэты раз, напрыклад, просьбу даслала 92-гадовая бабуля, якая прасіла нарыхтаваць ёй дроў…

Хто пакуль што не падрос,
У каго — бразготкі,
Верыць той, што Дзед Мароз
Ёсць на свеце ўсё-ткі,

І што летуе стары
Каля Белай Вежы,
Што яму, каб мець дары,
Пісьмы слаць належыць.
Ды не толькі, не сакрэт,
Вераць нашы дзеткі,
Што славуты самы Дзед
Зазірне ў адведкі.
Адчувае лёгкі ўздым
Нават люд старэчы,
Падарункі ім, старым,
Акурат дарэчы.
Дый нямарна ўсё ж, сябры,
Кажуць людзі ўсюды,
Што раўня малы й стары,
Вераць шчыра ў цуды.
Вунь бабуля ледзь не век
Пражыла на свеце.
Час маршчынамі пасек
Твар, як дзверы вецер.
Ды звяртаецца й яна
Да Мароза Дзеда,
Піша, што жыве адна,
Просіць, каб наведаў.
На дварэ стаіць зіма,
Снегу па калена,
А ў бабулі дроў няма —
Нават і палена.
Піша Дзеду: «Памажы!
Маеш, кажуць, сані
У лядовым гаражы —
Едуць сані самі.
Прывязі мне трохі дроў
(Лепш за ўсё бярозу),
Бо ў мяне ўжо стыне кроў
Ад твайго марозу.
Іх парэж і пакалі,
Паскладай у кучку.
Як табе няма калі,
Дык прышлі мне ўнучку…»
Ледзь накрэмзала пісьмо.
Хай ляціць, як куля!
Спадзявалася: а мо,
З’явіцца Дзядуля?
Мінавала тыдні тры.
І мароз — суровы.
Ці наведаўся стары,
Ці прывёз ёй дровы?
Можа, гэтых дроў — сцяна?
Мне даводзіць розум:
Не сустрэлася яна
З добрым Дзед Марозам…
* * *
Дзед Мароз пад Новы год
Гойсае па свеце.
Не было, на жаль, яго
Дзесьці ў сельсавеце…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Грошай мала ці няма, ды не хочуць браць дарма

Каб не супярэчыць закону, павесь не партрэт, а ікону

Жывуць як след палякі, а мы — як небаракі

Прад’явіўшы «дакумент», згвалтаваў ілжывы «мент»

Loading...

Добавить комментарий