Курсы валют

Доллар США
2.0944
Евро
Российский рубль

Погода

19..21 °C

Фельетон

Позні тэст на ДНК азадачыў мужыка

Nyauves

Мужчына з Драгічына 10 год плаціў аліменты на трох дзяцей. Калі перастаў, па заяве былой жонкі была ўзбуджана крымінальная справа. Экспертыза ДНК паказала, што дзяцюк не з’яўляецца біялагічным бацькам.
…Паводле статыстыкі, кожны шосты бацька, не ведаючы пра гэта, гадуе «нагуляных» жонкай дзяцей.

Сям’я не горшаю была
І знешне выглядала міла.
Муж працаваў накшталт вала,
А жонка ледзь не лынды біла:

То трохі ў хаце прыбярэ,
То штось згатуе на вячэру…
А больш бывала на дварэ —
Усмешкі слала кавалеру.
Як муж выказваў ёй папрок,
Была спакойнаю надзіва:
— А не дуры мне, любы, клёк —
Табе я дзетак нарадзіла!
Ты, любы, быць удзячным мне
Павінны толькі ўжо за тое.
Дый падстаўляю — так ці не? —
Для жарсці цела маладое.
Маўчаў, не рыпаўся мужык,
Хадзіў, бы прывід, на работу,
Як грошай не хапала, дык
Дзесь падпрацоўваў і ў суботу.
Што адбылося ў іх затым,
Сказаць дакладна немагчыма.
Напэўна, палічыў пустым
Жыццё падобнае мужчына.
Хоць успадоб маленькі сын,
Хоць смехам радавалі дочкі,
Як кажуць, выбіў клінам клін —
Пайшоў ад маладзіцы ў прочкі.
Ён у абноўленым жыцці
Не жыў, канешне, у раскошы,
Бо дзецям дзесяць год плаціў
Гарбом заробленыя грошы.
— Лайдачыш, пэўна, абалдуй! —
«Былая» ўсё адно казала. —
А мне тваіх дзяцей гадуй…
Пабольш працуй, бо грошай мала!
Ды выйшла ўсё наадварот —
Не стаў плаціць ён ні капейкі.
(Быў «неўраджайным», мусіць, год —
Накрыў мужчыну крызіс нейкі.)
«Былая» ў шале:
— Калі так,
Няхай жа сядзе злыдзень гэткі!
Праверыць вырашыў слядак:
А ці яго наогул дзеткі?
Калі зірнуў на ДНК,
Не даў дзяцюк спачатку веры:
Яго дачок і хлапчука
Стругалі жонцы кавалеры.
І хоць плаціць не трэба больш,
Дзяцюк пачутаму не рады…
Распусніца ж, само сабой,
Не можа выклікаць спагады.
Каб заставацца на плыву
І каб не галадалі дзеці,
Няхай жа зломіць галаву,
Бацькоў шукаючы па свеце…
* * *
Шкада, канешне, мужыка.
А ёсць дадаткам і трывога:
Калі праверыць ДНК
У нашых сем’ях спадцішка,
Сірот прыбавіцца намнога…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

А для кагосьці свята, калі палае хата

Хай бы дроў прывёз не Дзед, а мясцовы сельсавет

Грошай мала ці няма, ды не хочуць браць дарма

Каб не супярэчыць закону, павесь не партрэт, а ікону

Loading...

Добавить комментарий