Курсы валют

Доллар США
2.0511
Евро
Российский рубль

Погода

13..15 °C

Фельетон

Залішнія ў судзе дэбаты: папаў туды, дык вінаваты

Nyauves

Нядаўна апублікавана цікавая статыстыка: летась за першае паўгоддзе беларускія суды асудзілі 20236 чалавек, а апраўдалі 43. Гэта 0,21 працэнта…

Нашыя суды — нібы канвеер.
Судзяць за разбой і за крадзеж.
Толькі раптам холадам павее,
Калі ты статыстыку капнеш.

Штампы: «вінаваты», «вінаваты»…
(Сцерлася чарніла на кляйме).
Цугам выпраўляюцца за краты —
Будзе ім нясоладка ў турме.
І амаль зусім на прыгаворах
Суддзямі не ставіцца пячаць
(Літуюць жа толькі некаторых)
З надпісам бясспрэчным
«Апраўдаць!»
Не гучыць ад суддзяў тое слова.
Значыць, вывад просіцца такі:
Рупяцца, працуюць адмыслова
Нашы пракуроры, следакі.
Проста не бывае ў іх памылак,
Кожны — Шэрлак Холмс або Мегрэ,
Нават усміхнуцца можа міла,
Як нацдэма загрудкі бярэ…
Што адсюль урэшце вынікае?
Секану з пляча, як і заўжды:
Калі ў нас статыстыка такая,
Дык навошта ўвогуле суды?
* * *
Сталіна кляйміць ужо не ў модзе,
Хай жа прагучыць як пахвала:
Пры Яжове ў трыццаць сёмым годзе
Гэткая ж статыстыка была…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Ні Апанас і ні сусед не выйдуць болей на пікет

Ці здолеюць дапамагчы для халахупа абручы?

Позні тэст на ДНК азадачыў мужыка

А для кагосьці свята, калі палае хата

Добавить комментарий