Курсы валют

Доллар США
2.0479
Евро
Российский рубль

Погода

-4..-6 °C

Фельетон

Паспрыялі нашым і чужым: «выканалі хуткасны рэжым»

Nyauves

Выступаючы перад дэпутатамі, прэзідэнт сказаў, што годзе назаляць яму наконт беларускай мовы: маўляў, у гэтым пытанні ўсе кропкі над «і» расстаўлены. Таму яго абурылі стэнды з тэкстам «Выконвай хуткасны рэжым»: у кіроўцаў слова «рэжым» выклікае асацыяцыі з дыктатурай. Ужо праз два дні на трасе Мінск — Віцебск з’явіліся рускамоўныя стэнды «Соблюдай скоростной режим».

Лепшая святыня — наша мова,
Прашчурам яна далася звыш.
Бацька ж нам засведчыў канчаткова,
Што на мове ён паставіў крыж.

Выказаўся голасна, з трыбуны,
Каб усе пачулі — я і вы,
Каб пра мову ні стары, ні юны
Болей не дурылі галавы;
Так што й вы маўчыце, дэпутаты,
Бо працэс у нас як след ідзе;
Вочы рэжуць стэнды і плакаты,
Замяніць іх трэба дзе-нідзе;
Быццам нейкі рэбус для кагосьці
Надпісы пра «хуткасны рэжым»:
Іх не разумеюць нашы госці,
Дый незразумела нам самім;
Нехта з-за няўцямнасці ці здуру
Можа ўсё ж купіцца на падман,
Што на стэндах тых — пра дыктатуру,
Гэта значыць, Бацька наш — тыран;
Купяцца, як кажуць, на мякіне,
Бо зусім іначай акурат:
Насамрэч у нашае краіне
Прэзідэнт, канешне, дэмакрат.
І чыны, і дробныя чынушы
Бацьку заўсягды глядзяць у рот.
Навастрылі, слухаючы, вушы
(Лепей гэтак слухалі б народ),
На ляту схапілі Бацькі слова
І ва ўгоду «нашым і чужым»
Стэнды памянялі тэрмінова —
Выканалі хуткасны рэжым.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Нарэшце жылкамгас на скаргі даў адказ…

Адклалі скальпелі і шпрыцы, каб босу збудаваць святліцы

Як навесці марафет, каб усё было як след

Прэстыж паставіўшы на кон, прыдумалі яны закон…

Добавить комментарий