Курсы валют

Доллар США
2.0566
Евро
Российский рубль

Погода

11..13 °C

Фельетон

Дык як жа да шчасця дарогу пракласці?

Nyauves

Пяты год запар Беларусь траціць пазіцыі ў сусветным рэйтынгу шчасця: з 81-га месца апусцілася на 156-е…

Хаця дапякаюць нягоды
І цяжка падняцца з калень,
Ды цешацца людзі заўсёды
Надзеяй у заўтрашні дзень.

Калі ж не здараецца дзіва,
А шлях на зыходзе зямны,
«Хоць жыцьмецца дзецям шчасліва», —
Усё ж спадзяюцца яны.
І нас, беларусаў, таксама
Не песціў бязлітасны лёс.
Ды як бы жыццё ні крамсала,
Ды колькі б ні вылілі слёз,
Мы верылі: выпадзе ўсё-ткі
Нам шчасця зямнога чуць-чуць,
А дзеці (не тое што продкі!)
Наогул як след зажывуць,
Мінуюць іх беды-напасці.
Выходіць жа наадварот:
Чым болей мы крочым да шчасця,
Тым меней шчаслівы народ.
Здаецца не горшым «учора»,
Хоць мала харошага там…
* * *
Нямашака большага гора,
Як дзеці зайздросцяць бацькам…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Паспрыялі нашым і чужым: «выканалі хуткасны рэжым»

Нарэшце жылкамгас на скаргі даў адказ…

Адклалі скальпелі і шпрыцы, каб босу збудаваць святліцы

Як навесці марафет, каб усё было як след

Добавить комментарий