Курсы валют

Доллар США
2.1154
Евро
Российский рубль

Погода

1..3 °C

Фельетон

Годная ідэя, як падужаць «змея»

Nyauves

38-гадовы п’яны жыхар Гродна, кінуўшы ў вітрыну крамы пустую бутэльку, разбіў пяць пляшак з алкаголем і стаў чакаць міліцыю. Службоўцам ён патлумачыў, што гэткім чынам рашыў завязаць са спіртным. Канфліктаў з законам раней дзяцюк не меў, а цяпер яго могуць пазбавіць волі на тры гады.

Як п’е мужчына дзень каторы
І не канчаецца запой,
Дык той мужчына цяжка хворы —
Запой не пройдзе сам сабой.

І дасягальнай стане мэта,
Калі парупяцца ўрачы.
А хтось шукае іншы метад,
Каб свой запой перамагчы.
Не першы дзень дзяцюк таксама
Гарэлку ліў сабе ў гарляк.
І для яго, канешне, драма,
Што ледзь не роднай стала крама —
Не абысці яе ніяк.
Усведамляў: калі ён тыдзень
Яшчэ пап’е, дык быць бядзе:
«Зялёны змей» — вядомы злыдзень —
Яго ў магілу пакладзе.
Дык як усё ж падужаць «змея»,
Які спрадвечны сімвал зла?
Выратавальная ідэя
У галаву яму прыйшла!
Каб размінуцца з доляй цяжкай,
Дзяцюк, напой дапіўшы ўвесь,
Пачыкільгаў з пустою пляшкай
І па вітрыне крамы — трэсь!
Ён у віно-гарэлку цэліў
(Стаяў, дарэчы, і каньяк),
Каб не пакінуць «тару» цэлай
І каб адпомсціць «змею» так.
Дзяцюк не кінуўся наўцёкі,
Сурова пакараўшы зло,
Бо быў і іншы сэнс глыбокі
У тым, што зазвінела шкло.
Наступны пункт яго праграмы —
Чакаць міліцыі нарад.
Усеўся ён на ганку крамы —
Герой былінны акурат…
* * *
Патрэбна нам прызнаць усё-ткі:
Ён метад выбраў неблагі,
Каб прасвятліць за час кароткі
Свае прапітыя мазгі.
Як трапіць ён у каталажку,
Працверазее пакрысе,
Бо там яму гарэлкі пляшку,
Бадай, ніхто не паднясе…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Дэпутацкай працы плён — адмысловы самагон

Крамы «сэканд-хэнд» — шкодны элемент

Конь чалавеку не раўня, ды сябрам выбраў бы каня

Дык як жа да шчасця дарогу пракласці?

Добавить комментарий