Курсы валют

Доллар США
2.0501
Евро
Российский рубль

Погода

13..15 °C

Фельетон

А «дэтэктару хлусні» веры больш няма ані!

Nyauves

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў расказаў, чаму ён адмяніў праверкі супрацоўнікаў на паліграфе: сістэма недасканалая, чалавек хвалюецца… На думку міністра, характарыстыка начальства і калектыву важней, чым заключэнне «паліграфіста».

Недалёка час, калі
Прыняло начальства меры,
Каб сумленнымі былі
Нашы міліцыянеры,

Шчыравалі дзень пры дні:
Трэ было прайсці праверку
На «дэтэктары хлусні».
Там нутро, як у люстэрку,
З нас у кожнага відно,
І нікому скрыць не ўдасца,
Ці прыстойнае яно,
Ці яго раз’ела трасца.
Паліграф праліў святло
На людзей, што пры пагонах,
Многім сорамна было
Ад паказчыкаў ягоных.
Скажам, нейкі капітан
За каршэнь бярэ зладзеяў,
Сам жа хоча жыць як пан,
І ў службіста ёсць надзея,
Што «на лапу» возьме ён —
Зробіць злодзею паблажку.
Трэба гнаць такога вон
Ці саджаць у каталажку;
Шмат маёру пахвальбы,
Зорку даць маёру ўпору —
Гэта скажа вам любы.
А па сутнасці маёру
Варта выказаць дакор:
Паліграф нутро разгледзеў:
Дома жонку б’е маёр
І трэціруе суседзяў;
Два амапаўцы ў судзе
«Вельмі шчыра» гаварылі,
Што нацдэмаў кагадзе
Не гнялі, «не білі ў рылы».
Ды дэтэктар — не прастак:
Білі ўсё ж без дай прычыны.
І пры гэтым білі так,
Што зламалі ім рабрыны.
Калаціліся тады
Упраўленні, райаддзелы,
І міліцыі рады
Відавочна парадзелі.
Недавольна станам тым
Міліцэйская эліта:
Не службоўцы, а «мянты»,
Як прасеяць іх праз сіта.
Нат запоўніць нельга штат,
Калі чэсных гэтак мала.
І пачулі ўсе загад
Ад міністра-генерала:
— Прэса, мусіць, задзяўбе,
Ды не трэба нам дэтэктар.
Сёння ў кадрах для сябе
Выбіраем іншы вектар.
Паліграф парой хлусіў,
Памыляўся досыць часта.
Праўду ж кажа калектыў,
Не падманвае начальства.
А калі такі расклад,
Ім цяпер і карты ў рукі.
Заўтра пойдзе ўсё на лад,
І не мецьмем мы дакукі!
Палічыўшы горшым злом,
Што псуе жыццё службістам,
Тут жа на металалом
Паліграф здалі ўрачыста.
І працэс пайшоў далей
На такой жа ўзнёслай хвалі:
Злыдняў многа ёсць, але
Іх усё ж атэставалі.
Што ж занесена ў актыў
Тым, хто бед прынёс нямала?
Іх адобрыў калектыў,
І начальства падтрымала.
Атэстацыя прайшла
Быццам выстрал —
Вельмі быстра .
Атэстоўцам пахвала
Прагучала ад міністра.
Ён давольны станам спраў:
Ад сталіцы да райцэнтра
Можа годна ўвесь састаў
Несці службу.
Сто працэнтаў!

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Гэта ж трэба: дэпутаты — як гарэзы-дашкаляты

Не знойдзем лекаў днём з агнём — лячыцца зёлкамі пачнём

Зажылі б мы лепш у два разы, каб вырошчваў Бацька гарбузы

Гэта мэта райсавета: каб была адна газета

Добавить комментарий