Курсы валют

Доллар США
2.5905
Евро
Российский рубль

Погода

20..22 °C

Фельетон

Як не цаніць вартаўніка, ён будзе красці спадцішка

Nyauves

Кіраўніцтва ААТ «Баранавічыгазбуд» палічыла, што вартаўнік атрымлівае задужа вялікую зарплату, і зменшыла яе да… 41 рубля 25 капеек. Вартаўнік звярнуўся ў суд, дзе за прагулы яму налічылі 530 рублёў і кампенсацыю за маральныя страты.

Начальнік проста агарошыў
Пытаннем тым вартаўніка:
— Не сорамна такія грошы
Атрымліваць нашармака?

— Мая зарплата — кот наплакаў,
Я з-за яе не п’ю й не ем…
— Навошта ўвогуле зарплата?
Так «працаваць» ільга й дарэм.
Хіба ты жылы рвеш уночы? —
Ён дабіваў вартаўніка. —
Хіба пацееш, як рабочы,
Што ў крук сагнуўся ля станка?
Твой хлеб салодкі, а не горкі,
І лёгкі, так бы мовіць, крыж.
Адно што ў небе лічыш зоркі,
Калі ж стаміўся, дык паспіш.
Бярэш у рукі крыжаванку,
Калі не йдзе чамусьці сон,
А значыць, з вечара да ранку
Узбагачаеш лексікон.
Дый можаш ты падчас работы
Узбагачаць духоўны свет,
Калі чытацьмеш шмат і потым
Паступіш ва ўніверсітэт.
А калі будзеш ты з дыпломам,
Работа знойдзецца — будзь-будзь!
Заробак стане больш вагомым,
Зайздросціць іншыя пачнуць,
Што грошай маеш да халеры.
Адбудзецца й кар’ерны рост.
Напрыканцы сваёй кар’еры
Ты мой, магчыма, зоймеш пост
І ўволю зможаш жлукціць піва,
А не звычайную ваду.
Такая, братка, перспектыва…
Дык зараз рысу падвяду.
Хоць ты і так рублі лапатай
Не гроб — меў сотні дзве ці тры,
Ды з сімвалічнаю зарплатай
Ты будзеш з гэтае пары.
Чаму твой выгляд не шчаслівы?
Заробак той — на смех курам?
Ды за такія перспектывы
Ты нам плаціць павінны сам!
Быў вартаўнік не лыкам шыты.
Сказаў:
— Ідзіце… лесам Вы!
(Хаця падумаў ён: «Ідзі ты..!»)
І стаў «качаць свае правы».
Панесла прадпрыемства страты,
Бо неўзабаве — проста цуд! —
Амаль шалёныя зарплаты
Вартаўніку адмераў суд.
* * *
Калі не даць кавалка хлеба,
Як здзек чыніць з вартаўніка,
Не вартавацьме ён як трэба —
Сам будзе красці спадцішка…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Паспіваліся жанкі, а каровы — як быкі

На ўсіх такіх кіраўнікоў не набярэшся малаткоў

На лепшае няма надзей, таму пара ісці ў музей

З-за чаго ўзнялася «бура»? Па дарозе бегла кура…

Добавить комментарий