Курсы валют

Доллар США
2.4609
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Фельетон

Здабыткам грош цана і без вайны вайна

Nyauves

Паводле апытанняў, 59 працэнтаў беларусаў глядзяць у будучыню з песімізмам. Гэта найгоршы паказчык сярод краін Усходняга партнёрства. Да прыкладу, 45 працэнтаў украінцаў вераць у пазітыўныя змены.

Суседзям я аддам даніну:
Ужо каторы год вайна
Рве на кавалкі Украіну,
Але трымаецца яна.

Там многа бед спазналі людзі,
Аднак жа вераць (хоць не ўсе),
Што заўтра трохі лепей будзе,
Што акрыяюць пакрысе.
А тут зняверыўся дашчэнту
Сярмяжны братка беларус.
Чуваць папрокі прэзідэнту:
Маўляў, дыктатар ён і хлус.
Ці ёсць для гэтага падставы?
Нам абяцалі рай зямны,
А зараз іншыя заявы:
То шчасце, што няма вайны!
Ранейшыя надзеі-мары
Развеяліся, быццам дым,
І разагналіся, як хмары…
Але галоўнае не ў тым.
А мо чакае лёс шчаслівы,
Мо далягляд — не горкі хрэн?
Не верыць люд у перспектывы —
Няма ва ўладзе перамен.
Чаго змагла яна дабіцца?
Яе здабыткам — грош цана.
* * *
Мы не Украіна, ды як быццам
У нас і без вайны вайна…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Хоць не радуе табло, ды грабуць гульцы «бабло»

Хоць нямоглая, аднак збудавала асабняк

Не замяніў замок і атрымаў урок

Як не цаніць вартаўніка, ён будзе красці спадцішка

Добавить комментарий